Кент (па-ангельску: Kent, першапачаткова па-ангельску: Cantia) — графства ў паўднёва-усходняй Ангельшчыне. Мяжуе з Усходнім Сасэксам, Сарэем, Вялікім Лёнданам і мае агавораную мяжу з Эсэксам у сярэдзіне цячэньня Тэмзы. Цырыманіяльныя межы Кенту ўлучаюць акругу і мескую ўправу Медўэй. Намінальна Кент мяжуе з Францыяй пасярэдзіне Эўратунэлю. Галоўны горад графства — Мэйдстоўн.

Разьмяшчэньне Кенту між Лёнданам і кантынэнтам спрычынілася да таго, што графства было арэнай розных канфліктаў, у тым ліку і бітвы за Брытанію ў часе II сусьветнай вайны. Усходні Кент нават атрымаў у той час мянушку Куток пякельнага полымя.

Кент таксама шырока вядомы як «сад Ангельшчыны» — назва, якая часта ўжываецца для раскруткі рэгіёну альбо ягонае прадукцыі[1] — з-за багацьця садоў і хмелевых плантацыяў. На паўночным захадзе Кенту існуюць прадпрыемствы па вытворчасьці цэмэнту, паперы, авіяцыйная прамысловасьць, але апошнім часам яны скарачаюцца. Большая частка Кенту ўжываецца як тэрыторыя-сатэліт Лёндану. Паўднёвы і ўсходні Кент арыентуюцца на турызм і сельгасвытворчасьць.

Гісторыя рэдагаваць

Клімат рэдагаваць

Геаграфія рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

Адміністрацыя рэдагаваць

Эканоміка рэдагаваць

Культура рэдагаваць

Транспарт рэдагаваць

Адукацыя рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Garden of England title defended (анг.) BBC 1 June 2006

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Кентсховішча мультымэдыйных матэрыялаў