Касьцёл Сьвятой Ганны (Варонча)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Варончы (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Краіна Беларусь
Вёска Варонча
Каардынаты 53°24′47.24″ пн. ш. 26°3′36.06″ у. д. / 53.4131222° пн. ш. 26.0600167° у. д. / 53.4131222; 26.0600167Каардынаты: 53°24′47.24″ пн. ш. 26°3′36.06″ у. д. / 53.4131222° пн. ш. 26.0600167° у. д. / 53.4131222; 26.0600167
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока і клясыцызм
Дата заснаваньня 1808
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятой Ганны на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII ст. у Варончы. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Твор архітэктуры барокавага клясыцызму.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Касьцёл збудавалі ў 1773 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1781 або 1809 годзе) з фундацыі ваяводы наваградзкага Юзэфа Несялоўскага, асьвячоны віленскім біскупам Ігнаціем Масальскім.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У 1816 годзе фундатар спачыў ў крыпце касьцёла.

У касьцёлы былі хрышчоныя Ян Чачот і Марыля Верашчака — каханая Адама Міцкевіча. Марыля тутака ж узяла шлюб з графам Ваўжынцам Путкамерам. Каля касьцёла знаходзяцца 4 магілы Булгакаў.

Найшоўшы час рэдагаваць

За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе касьцёл спалілі савецкія партызаны. У 1950-я гады помнік часткова ўзарвалі.

У 1995 годзе сьвятыню вярнулі каталікам, аднавіліся набажэнствы.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры сымбіёзнага барокава-клясыцыстычнага стылю (або клясыцызму[1]). Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Галоўны фасад з 6-калённым портыкам завяршаецца антаблемэнтам. З бакоў узвышаюцца дзьве 3-ярусныя купальныя вежы з трыкутным франтонам паміж імі.

У інтэр'еры часткова зьберагліся цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі, якія перакрываюць 3 нэфы. Алтарная частка аздабляецца росьпісамі на архітэктурныя матывы.

З тылу касьцёла ўмураваная фундацыйная табліца з гербам Юзафа Несялоўскага і яго жонкі з роду Масальскіх.

Пробашчы рэдагаваць

  • а. Януш Вітоўскі

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі і графіка рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001. С. 22.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць