Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна Беларусь
Места Паставы
Каардынаты 55°6′52.11″ пн. ш. 26°50′37.21″ у. д. / 55.114475° пн. ш. 26.8436694° у. д. / 55.114475; 26.8436694Каардынаты: 55°6′52.11″ пн. ш. 26°50′37.21″ у. д. / 55.114475° пн. ш. 26.8436694° у. д. / 55.114475; 26.8436694
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Artur Goebel[d]
Дата заснаваньня 1640, 1887
Дата скасаваньня 1914
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Паставах. Знаходзіцца на Зарэччы, на правым беразе ракі Мядзелкі, пад адрасам вуліца Набярэжная, 6. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У 1640 годзе на высьпе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскі сакратар Станіслаў Бяганскі і ягоная жонка Ганна зь Сехеняў фундавалі кляштар францішканаў і касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Паставы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Неўзабаве рэшткі старога касьцёла разабралі.

На месцы зруйнаванага касьцёла ў 1880—1887 (паводле іншых зьвестак, у 1898—1904) узьвялі новы касьцёл з выкарыстаньнем падмуркаў старога. Будаваньне вялося паводле праекту архітэктара А. Гойбэля. У Першую сусьветную вайну касьцёл моцна пацярпеў (страціў арган, галоўны алтар, амбон).

Найноўшы час рэдагаваць

У 1920-я гады будынак касьцёл аднавілі. У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёла. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам, 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 4-гранная вежа-званіца з высокім гранёным шпілем на галоўным фасадзе. Бакавыя фасады падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі праёмамі. Галоўны ўваход мае выгляд 3 стральчатых парталаў. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя нішы, аркатура, архітэктурныя абломы.

Унутраная прастора падзяляецца 6 гранёнымі слупамі на 3 высокія падоўжныя нэфы, перакрытыя нэрвюрнымі крыжовымі скляпеньнямі. Прасьценкі бакавых высокіх стральчатых, запоўненых каляровымі вітражамі вокнаў умацоўваюцца таксама гранёнымі пілёнамі. Над стральчатай аркай уваходу ў малітоўную залю разьмяшчаецца драўляная кансольная антрэсоль хораў на фігурных разных кранштэйнах. Апсыду аздабляе алейны росьпіс «Унебаўзяцьце», разьмешчаны ў стральчатай арцы, з бакоў — выявы эвангелістаў у рост[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000573