Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Дуды)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Дуды
Каардынаты 53°54′53.85″ пн. ш. 25°51′37.93″ у. д. / 53.9149583° пн. ш. 25.8605361° у. д. / 53.9149583; 25.8605361Каардынаты: 53°54′53.85″ пн. ш. 25°51′37.93″ у. д. / 53.9149583° пн. ш. 25.8605361° у. д. / 53.9149583; 25.8605361
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII ст. у Дудах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзейнічае. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Дудах упамінаецца пад 1608 годам, калі на яго ахвяраваў ваявода віленскі Ян Караль Хадкевіч. У 1772 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл, кансэкраваны ў 1781 годзе віленскім біскупам Тамашом Зяньковічам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. Відаць, па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў Дудзкую парафію зрабілі філіяй Іўеўскай парафіі.

У 1908 годзе праводзілся рэканструкцыя будынка касьцёла.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1920-я гады касьцёл зноў стаў парафіяльным. У 1930-я гады на сродкі мясцовага зямяніна Гераніма Зяньковіча і яго жонкі Барбары над вежамі надбудавалі трэці ярус.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Гэта 2-вежавая 1-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Агульны 2-схільны ўвагнуты ў аснове дах над апсыдай пераходзіць у вальмавы. Шматплянавасьць і дынамічны сылюэт галоўнаму фасаду надаюць бакавыя чацьверыковыя шатровыя вежы і трыкутны франтон паміж імі над цэнтральным шчытом. Невялікай вежай раней завяршаўся дах над прэзьбітэрыюмам. Рысы барока выявіліся ў лучковым малюнку аконных праёмаў на фоне вэртыкальнай шалёўкі. Імі рытмічна падзяляюцца бакавыя фасады з вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.

Корабавае скляпеньне, размаляванае арнамэнтыкай у стылі мадэрн, злучае малітоўную залю і апсыду ў суцэльную дынамічна скіраваную да апсыды прастору. На фоне гарызантальнай шалёўкі сьценаў моцны архітэктурна-скульптурны акцэнт ствараюць тры драўляныя барокавыя алтары. Цэнтральны — 2-ярусны, узьняты на высокі пастамэнт, мае 2 калёны карынцкага ордэру, якія нясуць тонкапрафіляваны антаблемэнт, з бакоў якога скульптуры анёлаў. У завяршэньні алтара — прастакутны пілястравы шчыт з гарэльефнай выявай «Укрыжаваньне» і размалёўкай «Усёбачнае вока» на скляпеньні апсыды. Роўны алтара запаўняе накладная драўляная разьба. У яго цэнтры разьмяшчаецца абраз «Маці Божая зь дзіцем» у барокавай разной раме. Кампазыцыя і дэкор бакавых алтароў паўтараюць галоўны, але адрозьніваюцца фігурнымі шчытамі ў завяршэньні. Алтары аздабляюцца накладной пазалочанай драўлянай разьбой, якая таксама пакрывае катэдру драўлянага амбона. Над нартэксам месьціцца балюстрадная галерэя хораў з арганам.

Побач з касьцёлам стаіць 2-ярусная драўляная званіца, накрытая шатром[1].

Галерэя рэдагаваць

Гістарычныя здымкі і графіка рэдагаваць

Сучасныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Новая, 38

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 135.

Літаратура рэдагаваць

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000294