Капліца (Дзешкавічы)

праваслаўная капліца ў вёсцы Дзешкавічах Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Праваслаўная капліца ў вёсцы Дзешкавічах Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя рэдагаваць

Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 стагодзьдзі з бутавага каменю. Адноўлена ў пачатку 21 стагодзьдзя. Прыпісная да Царквы Сьвятога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынковічах.

Архітэктура рэдагаваць

Збудавана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам, завершаным цыбулебадобнай галоўкай. З усходняга боку далучана пяцігранная апсіда пад вальмавым дахам. Бакавыя фасады прарэзаны 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.