Кантынэнтальны кубак па хакеі

Кантынэнта́льны ку́бак — хакейнае спаборніцтва эўрапейскіх клюбаў, заснаванае ў 1997 року наўзамен скасаванаму Эўрапейскаму кубку. Плянавалася, што ў ім будуць выступаць клюбы краінаў, не прадстаўленых у Эўрапейскай хакейнай лізе, а клюбы-прадстаўнікі будуць абірацца нацыянальнымі хакейнымі фэдэрацыямі.

Фармат рэдагаваць

У першым сэзоне Кантынэнтальнага кубку 1997—1998 рокаў ўдзельнічалі 42 клюбы з 26 краінаў, за два наступныя гады колькасьць удзельнікаў вырасла да 48 камандаў. Каманды падзяляліся на групы, пераможцы якіх выходзілі ў наступны групавы раўнд. Пасьля трэцяга групавога раўнду наступавалі паўфіналы, у якіх акрамя пераможцаў трох групаў брала ўдзел каманда-гаспадар спаборніцтва. Першы групавы раўнд праходзіў у верасьні, другі ў кастрычніку, трэці — у лістападзе; урэшце, фінальная стадыя — у сьнежні.

У сэзоне 2000—2001 рокаў, калі Эўрапейская хакейная ліга не разыгрывалася, Кантынэнтальны кубак фактычна стаў эўрапейскім клюбным чэмпіянатам. Фармат не памяняўся, удзельнічалі 36 клюбаў з 27 краінаў.

З 2004—2005, са зьяўленьнем Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, у Кантынэнтальным кубку бяруць удзел чэмпіёны краінаў, якія не ўваходзяць у Вялікую шасьцёрку (паводле рэйтынгу ІІХФ), а таксама асобныя клюбы з чэмпіянатаў Вялікай шасьцёркі (напрыклад, расейскае Дынама Масква і славацкі Зволен).

Пераможцы рэдагаваць

Сэзон Пераможца Фіналіст Трэці Пляцоўка
1998   Кошыцы   Айсбэрэн Бэрлін   Ільвэс Тампэрэ Тампэрэ, Фінляндыя
1999   Амбры-Піёта   Кошыцы   Авангард Омск Кошыцы, Славаччына
2000   Амбры-Піёта   Айсбэрэн Бэрлін   Ак Барс Казань Бэрлін, Нямеччына
2001   ЦСК Лаенз   Лёндан Найтс   Слован Браціслава Цюрых, Швайцарыя
2002   ЦСК Лаенз   Міляна Вайпэрз   Зволен Цюрых, Швайцарыя
2003   Ёкерыт   Лякаматыў Яраслаўль   Лугана Люгана, Швайцарыя
Мілян, Італія
2004   Слован Браціслава   Гомель   Лугана Гомель, Беларусь
2005   Зволен   Дынама Масква   Альба Волян Сэкешфэхервар Сэкешфэхервар, Вугоршчына
2006   Лада Тальяці   Рыга-2000   ЦСК Лаенз Сэкешфэхервар, Вугоршчына
2007   Юнацтва Менск   Авангард Омск   Ільвэс Тампэрэ Сэкешфэхервар, Вугоршчына
2008   Ак Барс Казань   Рыга-2000   Казцынк-Тарпэда Рыга, Латвія
2009   Марцін   Руэн Хокі Эліт 76   Бальцана Руэн, Францыя
2010   Рэд Бул Зальцбург   Юнацтва Менск   Шэфілд Стылерз Грэнобль, Францыя
2011   Юнацтва Менск   Рэд Бул Зальцбург   Сэнэруйск Менск, Беларусь
2012   Руэн Хокі Эліт 76[1]   Юнацтва Менск   Данбас Руэн, Францыя
2013   Данбас   Мэталюрг Жлобін   Руэн Хокі Эліт 76 Данецк, Украіна
2014   Ставангер Ойлерз   Данбас   HC Asiago Руэн, Францыя

Кубак фэдэрацый ІІХФ рэдагаваць

Кубак фэдэрацыяў быў афіцыйным эўрапейскіх хакейным клюбным спаборніцтвам, заснаваным у 1995. Гэта быў эўрапейскі чэмпіянат другога ўзроўню для клюбаў, якія ня трапілі ў Эўрапейскі кубак, у прыватнасьці з усходнеэўрапейскіх дзяржаваў. ЁН быў непасрэдным папярэднікам Кантынэнтальнага кубку, запачаткаванага праз два гады.

Фармат рэдагаваць

У першы год у турніры ўзялі ўдзел 13 усходнеэўрапейскіх клюбаў з дванаццаці краінаў, якія спаборнічалі па кубкавай сыстэме з трыма кваліфікацыйнымі групамі.

У наступным сэзоне з-за ўзрослае колькасьці ўдзельнікаў (далучыліся й некаторыя каманды з Заходняй Эўропы) быў уведзены дадатковы кваліфікацыйны раўнд.

Пераможцы рэдагаваць

Сэзон Пераможца Вынік Фіналіст Пляцоўка
1995   Салават Юлаеў Уфа 4-1   Пардубіцы Любляна, Славенія
1996   Масьціні Варэзэ 4-3   Мэталюрг Магнітагорск Трэнчын, Славаччына

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Martin Merk. (15 студзеня 2012) Le Miracle de Rouen. International Ice Hockey FederationПраверана 16 студзеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць