Ка́нны (па-француску: Cannes, па-аксытанску: Canas) — горад на паўднёвым усходзе Францыі, у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, які быў заснаваны лігурамі на ўзьбярэжжы Напуль. Насельніцтва на 2013 год — 73 325 чалавек. Зьяляецца адным з найбольш папулярных і вядомых курортаў Лазурнага берагу. Вядомы як месца правядзеньня штогадовага кінафэстывалю.

Канны
франц. Cannes
Канны
Герб Каннаў
Першыя згадкі: 42 да н. э.
Краіна: Францыя
Рэгіён: Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Дэпартамэнт: Прыморскія Альпы
Кіраўнік: Давід Ліснар[d]
Плошча: 19,62 км²
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 73 325 чал.
шчыльнасьць: 3737,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 06400, 06150
Геаграфічныя каардынаты: 43°33′9″ пн. ш. 7°1′17″ у. д. / 43.5525° пн. ш. 7.02139° у. д. / 43.5525; 7.02139Каардынаты: 43°33′9″ пн. ш. 7°1′17″ у. д. / 43.5525° пн. ш. 7.02139° у. д. / 43.5525; 7.02139
Канны на мапе Францыі
Канны
Канны
Канны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.cannes.fr/

Гісторыя рэдагаваць

Горад заснавалі рымляне ў 42 годзе да н. э. Шмат стагодзьдзяў ён заставаўся невялікай рыбацкай вёскай у складзе Правансу. Усё зьмянілася ў 1834 годзе, калі ў Каннах спыніўся былы ангельскі канцлер лорд Гэнры Пітэр Брум, які накіроўваўся ў Італію, і быў вымушаны перапыніць свой ​​шлях з-за эпідэміі халеры. Лорд Брум быў вельмі зачараваны прыгажосьцю рыбацкага мястэчка, ягоным небам, мяккім кліматам, што вырашыў пабудаваць у Каннах дом. Шматлікія ангельскія арыстакраты рушылі ўсьлед ягонаму прыкладу.

Неўзабаве Канны адкрылі для сябе і расейскія арыстакраты. У 1879 годзе ў горад прыбыла імпэратрыца Марыя Аляксандраўна, жонка Аляксандра II у суправаджэньні сыноў Сяргея й Паўла. У 1888 годзе Гі дэ Мапасан пісаў пра Канны: «Прынцы, прынцы, паўсюль прынцы».

Культура рэдагаваць

Канскі кінафэстываль рэдагаваць

Асноўны артыкул: Канскі кінафэстываль

У горадзе штогод у траўні праводзіцца Канскі кінафэстываль на базе Фэстывальнага палацу.

Асобы рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць