Каетонас Алекнавічус

Каетонас Алекнавічус, Каятан Аляхновіч (па-летувіску: Kajetonas Aleknavičius, нар. 26 студзеня 1804 Тэрпейкае, каля Купішкаў — пам. 2 сьнежня 1874 Асава, сёньня Вярэнаўскі раён Гарадзенскай вобласьці, Беларусь) — летувіскі паэт, ксёндз.

Каетонас Алекнавічус
Дата нараджэньня 26 студзеня 1804(1804-01-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 сьнежня 1874(1874-12-02) (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, паэт, рыма-каталіцкі ксёндз

Біяграфія рэдагаваць

Навучаўся ў трашкунскай шасьцікласнай школе. У 1827 г. уступіў у віленскі кляштар канонікаў латэранскіх. У 1832 скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю(pl). Быў ксяндзом у Абэле, Панямунцы(lt), Кедайнах, Сумілішках, з 1848 г. у Мерачы, адкуль за падтрымку паўстаньня 1863 г. у 1867 г. быў пераведзены ў мястэчка Асава.

Пачынальнік жанру фэльетона у летувіскай літаратуры, ён адзін зь першых пачаў пісаць вершы для дзяцей. Яго паэзыя мае народнае сьветаадчуваньне, яна насычана рэаліямі вясковага жыцьця, напісана на жывой дасьціпнай гаворцы простых людзей з выкарыстаньнем народных паэтызмаў. Выдаў зборнікі паэзыі Pasakos, pritikimai, veselios ir giesmės (па-беларуску: Казкі, прыгоды, весялосьці і гімны), (1861). У форме дыялёгу падрыхтаваў лемантар Elementorius, arba Lengvas mokslas skaityt Rašto švento (па-беларуску: Лемантар, альбо Лёгкая навука чытаць Сьвятое Пісаньне), 1846.

Літаратура рэдагаваць