Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 году (дзень пяты)

Пяты дзень XXI зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкувэры16 лютага.

У гэты дзень прайшлі спаборніцтвы за 5 камплектаў алімпійскіх узнагарод.

Спаборніцтвы гарналыжнікаў у суперкамбінацыі былі перанесеныя з-за дрэнных умоў надвор'я. Кваліфікацыйныя спаборніцтвы па снаўбордкросу сярод жанчынаў, з-за туману, перанесьлі, з запланаваных 10 гадзін, на 12 гадзін па мясцовым часе.[1]

Пачаліся спаборніцтвы сярод кёрлінгістаў і кваліфікацыйны турнір па хакеі з шайбай сярод мужчынскіх каманд.


Падзеі дня рэдагаваць

Пачатак усіх спаборніцтваў па мясцовым Паўночнаамэрыканскім ціхаакіянскім часе (UTC-8).

Вялікабрытанія — Швэцыя 4 — 6 [1]
Нарвэгія — Канада 6 — 7  [2]
ЗША — Нямеччына 5 — 7 [3]
Швайцарыя — Данія 6 — 5 [4]
 
Асноўны артыкул: Кёрлінг на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 (турнір сярод мужчынаў).
Прызавыя месцы
1  Магдалена Нойнэр   Нямеччына
2  Анастасія Кузьміна   Славаччына
3  Мары Лаўра Бруно   Францыя
Асноўны артыкул: Біятлён на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (гонка пераследаваньня сярод жанчынаў) .

Вынікі кваліфікацыі.

ЗША — Швайцарыя 3 — 1 [5]
Асноўны артыкул: Хакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (турнір сярод мужчынскіх каманд) .
  • 12:45
    Алімпійскі парк Уістлера. Біятлён. Гонка перасьледваньня сярод мужчынаў.
Прызавыя месцы
1  Бьёрн Фэры   Швэцыя
2  Крыштоф Суман   Аўстрыя
3  Джэй Вінсэнт   Францыя
Асноўны артыкул: Біятлён на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (гонка пераследаваньня сярод мужчынаў) .

Вынікі заезду

Вынікі забегу

  • 14:00
    Ванкувэр Алімпік Цэнтар. Кёрлінг. Спаборніцтвы сярод жаночых каманд (кваліфікацыя).
ЗША — Японія 7 — 9 [6]
Данія — Швэцыя 5 — 6 [7]
Нямеччына — Расея 9 — 5 [8]
Канада — Швайцарыя 5 — 4 [9]
Асноўны артыкул: Кёрлінг на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 (турнір сярод жанчынаў) .
Расея — ЗША 0 — 13 [10]
Асноўны артыкул: Хакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (турнір сярод жаночых каманд)
  • 14:50
    Кіпрэс Маўнтайн. Снаўбордзінг. Снаўбордкрос сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы
1  Мэл Рыкер   Канада
2  Дэбара Антаньё   Францыя
3  Алівія Нобс   Швайцарыя
Асноўны артыкул: Снаўбордзінг на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (снаўбордкрос сярод жанчынаў)
  • 14:50
    Ўістлер Слайдынг Цэнтар. Санны спорт. Асабістыя спаборніцтвы сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы
1  Тацьцяна Хёфнар   Нямеччына
2  Ніна Райтмаер   Аўстрыя
3  Наталі Гайсенбергер   Нямеччына
Асноўны артыкул: Санны спорт на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (асабістыя спаборніцтвы сярод жанчынаў
  • 14:52
    Рычмандскі алімпійскі авал. Канькабежны спорт. Бег на 500 мэтраў сярод жанчынаў.
Прызавыя месцы
1  Сан-Хва Лі   Рэспубліка Карэя
2  Джэні Вольф   Нямеччына
3  Бэйсынг Ван   Кітай
Асноўны артыкул: Канькабежны спорт на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (бег на 500 мэтраў сярод жанчынаў)
  • 16:15
    Пацыфік Калізэўм. Фігурнае катаньне.Асабістыя спаборніцтвы сярод мужчынаў (кароткая праграма).

Вынікі пасьля кароткай праграмы

Асноўны артыкул: Фігурнае катаньне на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году (асабістыя спаборніцтвы сярод мужчынаў)
  • 16:30
    Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай. Турнір сярод мужчынскіх каманд (папярэдні раўнд).
Канада — Нарвэгія 8 — 0 [11]
  • 19:00
    Ванкувэр Алімпік Цэнтар. Кёрлінг. Спаборніцтвы сярод мужчынскіх каманд (кваліфікацыя).
Канада — Нямеччына 9 — 4 [12]
Кітай — Францыя 5 — 6 [13]
ЗША — Нарвэгія 5 — 6 [14]
  • 19:00
    Арэна UBC Thunderbird. Хакей з шайбай турнір сярод жаночых каманд.
Фінляндыя — Кітай 2 — 1 [15]
  • 21:00
    Канада Хакей Плэйс. Хакей з шайбай. Турнір сярод мужчынскіх каманд (папярэдні раўнд).
Расея — Латвія 8 — 2 [16]

Іншыя падзеі рэдагаваць

Трэнеры зборных Расеі і Украіны па біятлёне зьвяртаюць увагу на тэхнічныя парушэньні судзьдзяў пры правядзеньні гонкі прасьледваньня сярод мужчынаў.[2]

З-за цёплага надвор'я зьявілася небяспека для гледачоў на стаячых месцах стадыёна Кіпрэс Маўтайн, з гэтай прычыны арганізатары Алімпіяды закрылі доступ на іх і вырашылі павярнуць грошы за білеты 20 тысячам гледачам.[3]

Падчас спаборніцтваў саначніц фатограф выпадкова задзейнічаў механізм падачы вады, якая вылілася на трасу, спаборніцтвы былі затрыманы на дзьве хвіліны. [4]

Медальны залік рэдагаваць

Дзякуючы таму, што алімпійцы Нямеччыны ў гэты дзень спаборніцтваў заваявалі чатыры алімпійскіх узнагароды яны выйшлі на першае месца ў неафіцыйным медальным заліку.

Лідары медальнага заліку
1  2  3 
1.  Нямеччына 3 4 2 9
2.  Рэспубліка Карэя 3 1 0 4
3.  Швайцарыя 3 0 1 4
4.  ЗША 2 2 4 8
5.  Канада 2 2 1 5
6.  Францыя 2 1 4 7
7.  Швэцыя 2 0 0 2
8.  Кітай 1 1 1 3
Асноўны артыкул: Медальны залік на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Зімовая Алімпіяда-2010 у Ванкуверы - вынікі дня(недаступная спасылка) Алімпіяда: дзень пяты