Зямлярыйка роўназубая

Зямлярыйка роўназубая (Sorex isodon) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.

Зямлярыйка роўназубая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаЗямлярыйкавыя (Soricidae)
РодЗямлярыйка (Sorex)
ВідЗямлярыйка роўназубая
Бінамінальная намэнклятура
Sorex isodon Turov, 1924
Арэал

Распаўсюджваньне рэдагаваць

Сустракаецца ў паўночнай Эўропі (Беларусь, Нарвэгія, Фінляндыя, Швэцыя) і паўночнай Азіі (Казахстан, Карэя, Кітай, Манголія, Расія). Сустракаецца ў хмызьняках, лесе, тайзе, далінах рэк, лесастэпе, на палях.

Вонкавы выгляд рэдагаваць

Яго даўжыня складае 59–83 мм, даўжыня хваста 43–52 мм, маса 7–15 г. Верх цёмна-карычневы летам і чорна-буры зімой, ніз шэра-карычневы і нязначна кантрастуе з верхам, хвост таксама толькі невыразна двухколерны.

Лад жыцьця рэдагаваць

Сілкуецца бесхрыбетнымі, асабліва дажджавымі чарвякамі, лічынкамі двукрылых і павукападобнымі; расьлінны матэрыял здабываецца вельмі рэдка. Самкі могуць размнажацца тры разы на год. У прыплодзе ад пяці да васьмі маладых жывёл. Працягласьць жыцьця складае ад года да паўтара года. Асноўная прычына смерці - сціраньне зубоў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць