Зьбігнеў Пашкевіч

беларускі антыбальшавіцкі дзяяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пашкевіч.

Зьбігнеў Пашкевіч (12 верасьня 1928, в. Крапіўна, цяпер Смаргонскі раён) — удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949—1950 гг (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле).

Зьбігнеў Пашкевіч
Род дзейнасьці удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэньня 12 верасьня 1928
Месца нараджэньня в. Крапіўна, Віленскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка

Вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе. У пачатку 1950, калі быў вучнем 9 клясы, арыштаваны і летам таго ж году ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі па справе мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня ў канцлягерох. Пасьля сьмерці Сталіна вярнуўся на Бацькаўшчыну хворым чалавекам, уладкаваўся на працу ў Маладэчне.

Літаратура рэдагаваць