Здэ́нка По́дкапава (па-чэску: Zdenka Podkapová), (нар. 6 жніўня 1977, Брно) — чэская фотамадэль і акторка, якая здымаецца ў адкрытых фотасэсіях і фільмах.

Здэнка Подкапава
Сапраўднае імя Zdenka Podkapová
Псэўданімы Здэнка, Здэнка Попава, Здэнка Подпава, Здэна Новатна
Дата нараджэньня 6 жніўня 1977 (46 гадоў)
Месца нараджэньня Брно, Чэхаславаччына
Рост 1 м 70 см
Вага 48 кг
Грудзі 90 см
Стан 60 см
Сьцёгны 85 см
Колер валасоў Бляндынка
Вочы Гнядыя

Біяграфія рэдагаваць

Зь дзяцінства Здэнка пачала займацца мастацкай гімнастыкай. На працягу пяці гадоў Здэнка ўваходзіла ў склад чэскай зборнай па мастацкай гімнастыцы. У пачатку 90-х Здэнка выйграла юнацкае першынство па мастацкай гімнастыцы і стала чэмпіёнкай краіны.

У 18 гадоў Здэнка сыходзіць з спорту. У 1996 годзе яна ўдзельнічае ў сваёй першай фотасэсіі на Канарскіх выспах. У 1998 годзе яе фатаграфіі ўпершыню публікуюць у ЗША.

З гэтага моманту Здэнка пачынае шмат здымацца для мужчынскіх часопісаў. У 2001 годзе яна становіцца «Pet Of The Year» часопіса «Penthouse» («Улюбёнка года»). Яна здымаецца ў фільмах для часопіса.

Пасьля гэтага яна зьяўляецца на вокладках часопісаў «Perfect 10», «Perfection», «Esquire», «QUO», «Ironman», «Front» і «Maxim».

Нягледзячы на тое, што Здэнка ўдзельнічае ў адкрытых фотасэсіях і фільмах для дарослых, яна зьяўляецца акторкай так званага «мяккага порна» (па-ангельску: soft porno), гэта значыць на экране і фатаграфіях няма палавых актаў зь яе ўдзелам.

Фільмаграфія рэдагаваць

  • The Hottest Women on Earth ("Самыя жаркія жанчыны Зямлі) — 2006 г.
  • Zdenka & Friends («Здэнка і сябры») — 2005 г.
  • Truly Nice Tits 7: Super Sized («Сапраўды чароўныя сіські. Супэр-памер») — 2004 г.
  • May Girls of IVOLT («Дзяўчыны траўня» — здымачны матэрыял). 2002 г.
  • Hot Body Competition: Hotties of the Year («Конкурс жаркіх целаў. Самыя гарачыя дзяўчыны году») 2001
  • Penthouse: Pet of the Year («Пэнтахаўз. Сяброўка году») — 2001 г.
  • Decadence («Дэкаданс») 2000 г.
  • Hot Body Competition: Ultimate Thong-a-thon («Конкурс жаркіх цел») — 2000 г.
  • Secret Paris («Таемны Парыж») — 2000 г.
  • Penthouse Pet of the Year Play-Off 2001 («Выбары сяброўкі 2001 году ў Пэнтхаўз») — 2000 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць