Захарпольскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці БССР

Захарпо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Захарпольле.

Гісторыя рэдагаваць

8 сьнежня 1926 году створаны Аторскі сельсавет у складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці). 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Захарпольскі[1].

25 траўня 1961 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Глыбочыцкага сельсавету[2].

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[3].

6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну[4].

28 чэрвеня 1973 году сельсавет перайменаваны ў Чачэрскі[5].

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць