Замошша (Браслаўскі раён)

вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Замо́шша[1] — вёска ў Беларусі, на берагох азёраў Шылава і Сярэдніку (Замоскага). Уваходзіць у склад Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 313 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Браслава, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Шаркоўшчына; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Шаркоўшчына.

Замошша
лац. Zamošša
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Ахрэмаўскі
Насельніцтва: 313 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211973
СААТА: 2208805066
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°29′46.0″ пн. ш. 27°5′7.2″ у. д. / 55.496111° пн. ш. 27.085333° у. д. / 55.496111; 27.085333Каардынаты: 55°29′46.0″ пн. ш. 27°5′7.2″ у. д. / 55.496111° пн. ш. 27.085333° у. д. / 55.496111; 27.085333
Замошша на мапе Беларусі ±
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Замошша
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Замошша — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Замошша (пад назвай Данішэўшчына) датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў яго М. Мікулічу замест страчаных апошнім уладаньняў на Смаленшчыне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1541—1566 і 1600—1754 гадох Замошша знаходзілася ў валоданьні Сапегаў, па сярэдзіне XVIII ст. — Лапацінскіх, Бужынскіх, Юндзілаў, Ромераў, Козел-Паклеўскіх. У 1761 годзе кашталян смаленскі С. Бужынскі фундаваў тут драўляную царкву Сьвятых Пятра і Паўла, якой адпісаў 4,5 валокі зямлі, царкоўнае начыньне, правы карыстаньня лесам і азёрамі. У 1794 годзе за часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі каля мястэчка адбылася сутычка паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Замошша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 1800 годзе мястэчкам супольна валодалі С. Бужынскі і царкоўная плябанія, тут было 22 двары, драўляная царква, плябанія, драўляны маёнтак на беразе возера Сярэдніка, млын-вятрак. У Вайну 1812 году праз 3амошша ў чэрвені праходзілі расейскія войскі, тут знаходзіліся галоўныя кватэры імпэратара Аляксандра I, у ліпені — камандзіра кавалерыйскага корпусу францускай арміі І. Мюрата.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў ваколіцах 3амошша 7—8 траўня 1863 году разьмяшчаўся паўстанцкі аддзел на чале зь Я. Ельскім-Ёдкам. У канцы XIX ст. у мястэчку было 28 дамоў, драўляная царква, маёнткі Стары і Новы (разам 653 дзесяціны зямлі).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Замошша занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Замошша абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Замошша апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ёдкаўскай гміне Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 65 двароў, царква, касьцёл, школа, пошта, «дом людовы» (клюб), малачарня, некалькі прыватных і каапэратыўных крамаў. У 1930-я гады дзейнічалі курсы вясковых гаспадыняў.

У 1939 годзе Замошша ўвайшло ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 93 двары, на 1995 год — 132, на 1997 год — 126.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 109 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 78 душ рэвізорскіх[3]; 1869 год — 191 чал.[4]; 1900 год — 229 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 348 чал.; 1971 год — 275 чал.; 1995 год — 365 чал.[5]; 1997 год — 369 чал.[6]; 1999 год — 356 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 313 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У Замошшы працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

На заходняй ускраіне Замошша захавалася гарадзішча VI ст. да н. э. — III ст. н. э., за 1 км на поўдзень ад вёскі курганны могільнік.

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Касьцёл
  • Сядзібы «Замошша Новае» і «Замошша Старое»
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1761)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 98.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Łopaciński A. Zamosz // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 386.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 380.
  5. ^ Шыдлоўскі К. Замошша // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 403.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 525.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць