Жэрэмі Тулялян (па-француску: Jérémy Toulalan; нарадзіўся 10 верасьня 1983 году, Нант, Францыя) — былы францускі футбаліст, апорны паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Францыі. Вядомы тым, што забіваў вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сэзоне 2004—2005 гадоў у браму клюбу «Страсбург», аднак пры пераходзе ў гішпанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сэзон.

Жэрэмі Тулялян
Жэрэмі Тулялян
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасьня 1983 (40 гадоў)
Нант, Францыя
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2006
2006—2011
2011—2013
2013—2016
2016—2018
Нант
Ліён
Маляга
Манака
Бардо
94 (1)
146 (0)
44 (3)
82 (1)
51 (0)
Зборныя
2006—2010 Францыя 36 (0)

Кар’ера рэдагаваць

«Нант» рэдагаваць

Жэрэмі зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанту», у якім дэбютаваў у сэзоне 2001—2002 гадоў. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.

«Алімпік» рэдагаваць

У 2006 годзе за 7 мільёнаў эўра перайшоў з «Нанту» ў «Алімпік» (Ліён), дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдзкі «Рэал». У складзе «Алімпіку» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сэзонах 2004—2005 і 2007—2008 гадоў быў уключаны ў сымбалічную зборную чэмпіянату. Да Туляляну праяўляў цікавасьць лёнданскі «Арсэнал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.

«Маляга» рэдагаваць

11 чэрвеня 2011 году гішпанскі клюб «Маляга» пацьвердзіў пераход Туляляна ў свой склад за 10 млн эўра[1][2]. 28 лістапада 2011 году ён адкрыў лік сваім галам за новы клюб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэалу», які скончыўся зь лікам 2:1.

«Манака» рэдагаваць

26 ліпеня 2013 году Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клюбам «Манака»[3].

Міжнародная кар’ера рэдагаваць

Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 году супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Дасягненьні рэдагаваць

Алімпік Ліён:

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Жэрэмі Тулялянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў