Жалезная карона

каралеўская карона Лянгабардзкага каралеўства

Жалезная карона — назва кароны Лянгабардзкага каралеўства. Традыцыйна лічыцца найстарэйшай з захаваных манархічных каронаў Эўропы.

Жалезная карона.

Апісаньне рэдагаваць

Карона складаецца з залатога абруча у тры цалі шырынёю, пакрытага каштоўнымі камянямі. Унутры зьмяшчаецца вузкі жалезны абруч.

Гісторыя рэдагаваць

 
Напалеон у «жалезнай кароне».

Дакладныя месца і час вырабу кароны невядомыя. Паводле адной з асноўных вэрсіяў, яна была створаная ў Лянгабардзкім каралеўстве ў Раньнім Сярэднявеччы, але доказаў гэтага бракуе. Выказваюцца здагадкі пра рымскае або бізантыйскае паходжаньне рэліквіі, аднак стыль, у якім выкананая карона, унікальны і ня мае аналягаў ані ў позьнерымскім, ані ў бізантыйскім ювэлірным мастацтве. Імаверна, легенды пра сувязь кароны з адной з магутных імпэрыяў зьявіліся яшчэ ў Сярэднявеччы з мэтай павялічэньня каштоўнасьці рэліквіі і прэстыжу ейных уладальнікаў.

Паводле паданьня, якое сягае не далей часоў Карла Вялікага, жалезная аснова кароны нібыта ёсьць цьвіком ад крыжа Збавіцеля, які быў падораны папам Грыгорыюсам Вялікім лянгабардзкай прынцэсе Тэадэліндзе. Прынцэса загадала вырабіць зь цьвіка карону дзеля каранаваньня свайго мужа Агілюльфа (593).

З той пары карона захоўваецца ў храме Яна Хрысьціцеля ў Монцы, каля Міляну, дзе знаходзіцца і цяпер. Апроч сувэрэнных лянгабардзкіх каралёў, каронай каранавалася значная частка нямецкіх імпэратараў, ад Карла Вялікага да Карла V. У 1805 годзе, пасьля заснаваньня Італьянскага каралеўства, — Напалеон I, а ў 1838 годзе, як кароль Лямбарда-Вэнэцыянскі, — аўстрыйскі імпэратар Фэрдынанд I.

Спасылкі рэдагаваць