Жадунь (левы прыток Беседзі)

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жадунь, Жадунька.

Жа́дунь, Жадунька — рака ў Беларусі і Расеі, левы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 23 км (зь іх 12 км у межах Беларусі). Плошча вадазбору 148 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Жадунь
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Семірычаў
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Вобласьці Бранская вобласьць і Магілёўская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 148 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Пачынаецца на паўночнай ускраіне вёскі Семірычаў Бранскай вобласьці, вусьце на паўднёвай ускраіне места Хоцімску. На рацэ паміж Хоцімскам і вёскай Азяроўкай плаціна і сажалка[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163.

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1