Есэ Пульюярві

фінскі хакеіст

Е́сэ Пульюя́рві (па-фінску: Jesse Puljujärvi; нар. 7 траўня 1998 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Пітсбург Пінгвінз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2016 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Эдмантан Ойлерз» у першым раўндзе пад чацьвертым нумарам.

Есэ Пульюярві
Рост 192 см[1]
Вага 92 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 7 траўня 1998(1998-05-07)[2] (26 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Пітсбург Пінгвінз
Выступаў за
Драфт НХЛ 4, 2016
Эдмантан Ойлерз
Гульнявая кар’ера 2014 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

У юнацтве спаборнічаў у Торніё і Оўлу. У 2014 году распачаў прафэсійную кар’еру па ўхваленьні ўгоды з клюбам «Кярпят» зь Лійгі. Пасьля выдатнага сэзону 2015—2016 гадоў выправіўся праз акіян, дзе далучыўся да клюбу НХЛ «Эдмантан Ойлерз». Часам абараняў колеры клюбаў з Амэрыканскай хакейнай лігі. У лютым 2019 году атрымаў траўму, якая вымагала хірургічнай апэрацыі[3]. Пасьля вярнуўся ў «Кярпят», дзе ўтварыў эфэктыўную троіцу зь Юхам Ламікам і Мікам Пюёралям[4]. У кастрычніку 2020 году вярнуўся ў «Эдмантан Ойлерз», склаўшы двухгадовы кантракт[5]. На пачатку 2023 году прыяднаўся да «Караліны Гарыкейнз», а па сэзоне далучыўся да «Пітсбург Пінгвінз». Аднак спачатку абараняў колеры фарм-клюбу каманды. Дэбютаваў у складзе «пінгвінаў» 6 лютага 2024 году[6].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць