Дынама Загрэб

харвацкі футбольны клюб

«Дынама» (па-харвацку: Dinamo) — харвацкі футбольны клюб з гораду Загрэбу. Заснаваны ў 1945 годзе. 24-разовы чэмпіён Харватыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Харватыі. Чатырохразовы чэмпіён Югаславіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Югаславіі.

Дынама Загрэб
Поўная назва Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb
Заснаваны 9 чэрвеня 1945
Горад Загрэб, Харватыя
Стадыён Максымір
Умяшчальнасьць: 35 123
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2022—2023 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

Футбольны клюб у Загрэбе быў створаны ў 1911 годзе, калі яшчэ горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны. Клюб атрымаў назву «Граджанскі». У дадатак, клюб меў шматспартовую скіраванасьць з выразна харвацкай ідэнтычнасьцю. Акрамя футболу клюб меў каманды па гандболе і роварным спорце. Спачатку футбалісты выступалі на розных пляцоўках у загрэбскіх раёнах Тушканац, Марцінаўцы, Канале і Максыміры, пакуль каманда не прыдбала свой уласны стадыён на вуліцы Котурашка, які быў афіцыйна адкрыты ў 1924 годзе Сьцепанам Радычам, вядомым харвацкім палітыкам таго часу. Па Другой сусьветнай вайне «Граджанскі» быў забаронены, як і вялікая колькасьць іншых харвацкіх клюбаў. Наўзамен у чэрвені 1945 году ўжо пасьля трох дзён пасьля ліквідацыі «Граджанскага» быў утвораны клюб «Дынама». У кіраўніцтва клюбу ўвайшлі некаторыя дзеячы «Граджанскага».

У 1991—1993 гадах меў назву «ХАШК Граджанскі», а ў 1993—2000 гадах — «Краацыя». У канцы 1990-х клюб двойчы запар дасягаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У сэзоне 1998—1999 гадоў яны спаборнічалі ў адной групе з «Аяксам», «Алімпіякосам» і «Порту». Пасьля несуцяшальных першых трох матчаў, дзе пасьля хатняй нічыі з «Аяксам» клюб двойчы атрымаў паразы з «Алімпіякосам» і «Порту», паказьнікі харватаў палепшыліся. У наступным хатнім матчы яны перамаглі «Порту», а потым у Амстэрдаме былі мацней за «Аякс». У апошнім матчы групы загрэбцы згулялі ўнічыю з «Алімпіякосам». У сэзоне 1999–2000 гадоў «Краацыя» скончыла групавы этап на апошнім чацьвертым месцы, здабыўшы толькі адну перамогу і дзьве нічыю. Супернікамі клюбу ў тым розыгрышы былі «Манчэстэр Юнайтэд», «Марсэль» і «Штурм».

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Даніел Загарац 1987
2   Аб Садэг Магарамі 1996
3   Аб Такуя Агівара (ар. Урава Р.Д.) 1999
4   Аб Бошка Шутала 2000
5   ПА Арыян Адэмі 1991
6   Аб Максім Бэрнаўэр 1998
7   Нап Лука Стойкавіч 2003
8   ПА Лукас Качавэнда (ар. Лякаматыва) 2003
9   Нап Бруна Пэткавіч 1994
10   ПА Марцін Батурына 2003
11   Нап Магір Эмрэлі 1997
14   ПА Марка Рог (ар. Кальяры) 1995
15   Аб Марэна Жыўкавіч 2004
17   Нап Сандра Куленавіч 1999
18   Аб Ранаэль П’ер-Габрыель 1998
18   Нап Ёсіп Дрміч 1992
19   Нап Фран Бродыч 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Нап Арбэр Ходжа 1998
22   Аб Стэфан Рыстоўскі 1992
23   ПА Тыбар Галілавіч 1995
25   ПА Пэтар Сучыч 2003
27   ПА Ёсіп Мішыч 1994
28   Аб Кевін Тэафіль-Катрын 1989
30   Нап Такура Канэка (ар. Хакайда К.) 1997
31   ПА Марка Булат 2001
32   Бр Фарыс Кркаліч 2002
33   Бр Іван Нэвістыч 1998
39   Аб Маўра Пэркавіч 2003
55   Аб Дына Пэрыч 1994
72   Нап Габрыель Відавіч (ар. Баварыя) 2003
77   Нап Дарыё Шпікіч 1999
  ПА Алесьё Танон 2003
  ПА Якаў-Антон Васіль 2002

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць