Дулебка

рака ў Беларусі

Дуле́бка, Дулеба — рака ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Ольсы (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 152 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.

Рака
Дулебка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ягадка
Вусьце Ольса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Беларусь[1]
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 152 км²
Нахіл воднай паверхні 1,4 ‰

Пачынаецца за 3,7 км на поўнач ад вёскі Ягадка, вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Мацевічы. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 12 км (2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравіца — 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Галынка). Цячэ пераважна забалочаным лесам[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 159

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 159