Дубна (Гарадзенская вобласьць)

Ду́бна[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана пры ўтоку ракі Росі. Цэнтар сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Мастоў, за 48 км ад Горадні; за 10 км ад чыгуначнай станцыі Чарлёна, каля аўтамабільнай дарогі Масты — Скідзель.

Дубна
лац. Dubna
Мікольская царква
Мікольская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Сельсавет: Дубненскі
Насельніцтва: 878 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°26′30″ пн. ш. 24°22′39″ у. д. / 53.44167° пн. ш. 24.3775° у. д. / 53.44167; 24.3775Каардынаты: 53°26′30″ пн. ш. 24°22′39″ у. д. / 53.44167° пн. ш. 24.3775° у. д. / 53.44167; 24.3775
Дубна на мапе Беларусі ±
Дубна
Дубна
Дубна
Дубна
Дубна
Дубна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дубна — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Дубна як цэнтар воласьці (лац. districtu Dubnensi) упамінаецца ў прывілеі вялікага князя Ягайлы 1387 году[a]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яно ўвайшло ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

 
Царква, 1915 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дубна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Празь мястэчка праходзіў гасьцінец з Горадні ў Слонім[3].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дубна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дубна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дубна апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дубна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету. На 1997 год у вёсцы было 424 двары. У 2000-я гады Дубна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XX стагодзьдзе: 1997 год — 1058 чал.[5]; 1999 год — 997 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 878 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

  • Пётра Крачэўскі (1879 — 1928) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. 3-і старшыня Рады БНР

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Nr. 1. — Kraków, 1932. S. 7.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 280.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 195.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 197.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 244.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць