Дублінскі ўнівэрсытэт

Дублінскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: University of Dublin) — адзін з чатырох унівэрсытэтаў Дубліна, найстарэйшы ў Ірляндыі.

Дублінскі ўнівэрсытэт
University of Dublin
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1592
Рэктар Мэры Робінсан
Колькасьць студэнтаў 15 500
Месцазнаходжаньне
Горад Дублін
Краіна Ірляндыя
Вэб-сайт tcd.ie

У цяпершані час ва ўнівэрсытэце запісаны каля 15 500 студэнтаў.

Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1592 годзе ангельскай каралевай Лізаветай І пад назвай The College of the Holy and Undivided Trinity of Queen Elizabeth near Dublin.

У адрозьненьне ад унівэрсытэтаў Оксфарду й Кембрыджу з мноствам каледжаў, па прыкладзе якіх быў створаны ўнівэрсытэт, у Дубліне існуе толькі адзін каледж — Трыніці-каледж(pl). Таму на практыцы паняцьці «Trinity College, Dublin» і «University of Dublin» выкарыстоўваюцца як сынонімы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Дублінскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў