Джазмэн

выканаўца джазу

Джазмэ́нмузыкант, выканаўца джазу. Слова паходзіць ад ангельскіх словаў jazz (джаз) і man (чалавек). Галоўным уменьнем для джазмэна, гульца ў бэндзе, зьяўляецца ўменьне імправізаваць, не мяшаючы пры гэтым таварышам і гарманічна падладжвацца пад іх імправізацыю.

Самымі вядомымі джазмэнамі звычайна зьяўляюцца саксафаністы, піяністы і гітарысты.

Гісторыя рэдагаваць

Першапачаткова джаз быў музыкай «дна» амэрыканскага грамадзтва, яго нэгрыцянскай часткі, таму першымі джазмэнамі былі нэгрыцянскія музыкі Амэрыкі, можа быць, нават непрафэсійныя. Для белых музыкаў выкананьне джазу доўгі час лічылася непрыстойным, і сам джаз, з-за свайго паходжаньня, лічыўся нізкай, вульгарнай музыкай.

Тым ня менш у кірунку зьявіліся свае прыхільнікі ў асяродзьдзі белых амэрыканцаў, а затым і пасьлядоўнікі. Нарэшце, 26 лютага 1917 году ў нью-ёрскай студыі фірмы «Victor» каманда белых музыкаў з Новага Арлеану запісала першую джазавую грамкружэлку. Пласьцінка мела велізарную папулярнасьць, джаз увайшоў у фавор, а статус джазмэна як музыкі некалькі падвысіўся.

Вядомыя джазмэны рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Джазмэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў