Дацкі культурны канон
Да́цкі культу́рны кано́н (па-дацку: Kulturkanonen) — сьпіс 108 твораў мастацтва ў васьмі катэгорыях: архітэктуры, выяўленчым мастацтве, дызайне і рамёствах, кіно, літаратуры, музыцы, сцэнічным мастацтве і дзіцячай культуры — афіцыйна вызнаных неад’емнай часткаю дацкіх культурных каштоўнасьцяў.
Ідэя стварэньня сьпісу была прапанаваная дацкім міністрам культуры Брыянам Мікельсэнам у 2004 року. У 2006—2007 роках сям’ю камісіямі вялося складаньне сьпісаў найвыбітнейшых твораў у сямі розных галінах культуры і мастацтва, а таксама асобнага «дзіцячага канону». Асноўным крытэрам уключэньня твору ў сьпіс было ягонае значэньне для дацкай культуры.
Архітэктура рэдагаваць
Камітэт па архітэктуры меў абраць 12 структурных ці пэйзажных аб’ектаў. Было вырашана, што аб’екты могуць як знаходзіцца ў Даніі, так і па-за ейнымі межамі, калі створаныя дацкімі архітэктарамі.
Выяўленчае мастацтва рэдагаваць
Камітэт па выяўленчым мастацтве вырашыў абіраць творы толькі тых аўтараў, хто ўжо скончыў сваю дзейнасьць. Сьпярша камітэт, які складаўся зь пяці чальцоў, абраў сем мастацкіх твораў разам, а пасьля кожны зь іх абраў яшчэ па адным упадабаным творы.
Дызайн і рамёствы рэдагаваць
Камітэт па дызайне і рамёствах вырашыў абраць творы, якія ў свой час малі карыснае прызначэньне і засталіся вядомымі ў цяперашні час, у тым ліку на міжнародным узроўні.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
Дракар вікінгаў «Скудэлеў 2» | Skuldelev 2 | невядомы | к. 1042 | |
«Флёра Даніка» | Flora Danica | Георг Крыстыян Ёдэр, Ота Фрыдрых Мюлер, Мартын Валь, Енс Вількен Горнэман і інш. |
1761—1883 | |
Творчасьць Торвальда Бінэсбёля(da) | 1846—1908 | |||
Творчасьць Кнуда В. Энгельгарта(da) | 1882—1931 | |||
Творчасьць Марыі Гудмэ Лет(da) | 1895—1997 | |||
ПГ-лямпа | PH-lampe | Поўль Генінгсэн | 1925 — цяпер | |
Гарбатны сэрвіз | Testel | Гертруд Васэгор | 1956 | |
Гедсэрскі экспэрымэнтальны вятрак | Gedsermøllen | Ёганэс Юуль | 1957 | |
Пантанава крэсла | Pantonstolen | Вэрнэр Пантан | 1960 | |
Поліэтэрнае крэсла | Polyetherstolen | Гунар Огар Андэрсэн | 1964 | |
Кола Кэві | Kevihjulet | Ёрген Расмусэн | 1965 | |
Оптавалокнавая фасадная сыстэма | Fiberline facadesystem | Fiberline Composites, Schmidt Hammer Lassen |
2006 |
Кіно рэдагаваць
Камітэт па выбары кінатвораў засяродзіўся на фільмах пра Данію з удзелам дацкіх актораў. Тым ня меней, у сьпіс трапіў адзін фільм, дзеяньне якога адбываецца ў Осьлё.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Шануй сваю жонку» | Du skal ære din hustru | Карл Тэадор Дрэер | 1925 | |
«Дзень гневу» | Vredens dag | Карл Тэадор Дрэер | 1943 | |
«Дытэ, дзіця чалавечае» | Ditte Menneskebarn | Б’ярнэ Генінг-Енсэн | 1946 | |
«Салдат і Ені» | Soldaten og Jenny | Ёган Якабсэн | 1947 | |
«Голад» | Sult | Генінг Карлсэн | 1966 | |
«Ванна Бэні» | Bennys badekar | Янік Гаструп, Флемінг Кўіст Мёльлер |
1971 | |
«Матадор» | Matador | Эрык Балінг | 1978—1982 | |
«Дрэва спазнаньня» | Kundskabens træ (film) | Нільс Мальмрас | 1981 | |
«Банкет Бабэты» | Babettes gæstebud | Габрыель Аксэль | 1987 | |
«Пэльле-заваёўнік» | Pelle Erobreren | Більле Аўгуст | 1987 | |
«Фэст» | Festen | Томас Вінтэрбэрг | 1998 | |
«Ідыёты» | Idioterne | Лярс фон Трыер | 1998 |
Літаратура рэдагаваць
Камітэт па літаратуры вырашыў абраць правераныя часам творы, якія аказалі значны ўплыў на дацкую літаратуру і дацкую культуру ў цэлым.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Тужлівыя ўспаміны» | Jammers Minde | Леанора Крыстына Ульфэльт | 1673—1674, выдадзены ў 1869 | |
«Пастар Вэйльбю» | Præsten i Vejlbye | Стэн Стэнсэн Бліхер | 1829 | |
«Русалачка» | Den lille Havfrue | Ганс Крыстыян Андэрсэн | 1837 | |
«Або — або» | Enten — Eller | Сёрэн К’еркегор | 1843 | |
«Спадарыня Марыя Грубэ» | Fru Marie Grubbe | Енс Пэтэр Якабсэн | 1876 | |
«Пры дарозе» | Ved Vejen | Герман Банг | 1886 | |
«Лёсік Пэр» | Lykke-Per | Генрык Пантопідан | 1898—1904 | |
«Падзеньне караля» | Kongens Fald | Ёганэс Вільгельм Енсэн | 1900—1901 | |
«Зімовыя казкі» | Vinter-Eventyr | Карэн Бліксэн | 1942 | |
«Ды іншыя гісторыі» | Og andre historier | Кляўс Рыфб’ерг | 1964 | |
«Даліна матылькоў» | Sommerfugledalen | Інгер Крыстэнсэн | 1991 |
12-ы пункт — гэта Анталёгія паэзіі, у якую ўвайшлі 24 творы:
Музыка рэдагаваць
Камітэт па музыцы патлумачыў, што, беручы пад увагу разнастайнасьць дацкае музыкі, яны засяродзіліся на асобных творах, чым на жыцьцёвым унёску кампазытараў. Былі складзеныя два сьпісы: адзін з клясычнымі музычнымі творамі, другі — з папулярнай музыкай.
Клясычная рэдагаваць
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Гольгер Дацкі» | Holger Danske (opera) | Фрыдрых Людвіг Эміліюс Кунцэн | 1789 | |
«Восем ранішніх сьпеваў і сем вечаровых сьпеваў» | Otte morgensange og Syv aftensange | Крыстаф Эрнст Фрыдрых Вейзэ | 1837—1838 | |
Тры галопы: «Тэлеграфны», «Шампанскі», «Пара капэнгагенскай чыгункі» | Telegrafgalop, Champagnegalop, Københavns jernbanedampgalop | Ганс Крыстыян Люмбю | 1844, 1845, 1847 | |
«Эльфін стрэл» | Elverskud | Нільс Вільгельм Гадэ | 1854 | |
«Прароцтва вэльвы» | Vølvens spådom | Ёган Пэтэр Эміліюс Гартман | 1872 | |
«Кароль і маршал» | Drot og marsk | Пэтэр Арнольд Гейзэ | 1878 | |
«Маскарад» | Maskarade | Карл Нільсэн | 1906 | |
Сымфонія №4 | Symfoni nr. 4 | Карл Нільсэн | 1916 | |
«Антыхрыст» | Antikrist | Руд Лянгор | 1923 | |
Сымфонія №3 | Symfoni nr. 3 | Пэр Нёргор | 1976 | |
Сымфонія-антыфонія | Symfoni-Antifoni | Пэльле Гудмундсэн-Гольмгрын | 1978 |
12-ы пункт — гэта Песьні(da) народных унівэрсытэтаў, складзеныя з 12 твораў:
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Сьвяты дзень з радасьцю мы бачым» | Den signede dag med fryd vi ser | Крыстаф Эрнст Фрыдрых Вейзэ (1826), словы: Мікалай Фрэдэрык Сэвэрын Грунтвіг | 1826 | |
«Быў суботні вечар» | Det var en lørdag aften | народная песьня, словы перапрацаваныя Свэнам Грунтвігам | 1849 | |
«Дзівоснае і радаснае лета» | En yndig og frydefuld sommertid | народная песьня з-пад Марыягеру | Апублікаваная ў песеньніку Андрэаса Пэтэра Бэрггрэна, 1869 | |
«Мы сыны раўнінаў» | Vi sletternes sønner | Музыка: Карл Нільсэн, словы: Людвіг Гольштайн | Музыка 1906, словы 1903 | |
«Дарожнік Енс» | Jens Vejmand | Музыка: Карл Нільсэн, словы: Епэ Ок’ер | Музыка 1907, словы 1905 | |
«Тут усё белае» | Det er hvidt herude | Музыка: Томас Ляўб, словы: Стэн Стэнсэн Бліхер | Музыка 1914, словы 1838 | |
«Данія, вось засынае сьветлая ноч» | Danmark, nu blunder den lyse nat | Музыка: Олюф Рынг, словы: Тэгер Лярсэн | Музыка 1922, словы 1914 | |
«У Даніі я нарадзіўся» | I Danmark er jeg født | Музыка: Поўль Ск’ербэк, словы: Ганс Крыстыян Андэрсэн | Музыка 1926, словы 1850 | |
«Я бачу сьветлыя букавыя выспы» | Jeg ser de bøgelyse øer | Музыка: Торвальд Агор, словы: Ляўрыц Крыстыян Нільсэн | Музыка 1931, словы 1901 | |
«Ты даў нам кветкі, якія асьвяцілі нас» | Du gav os de blomster, som lyste imod os | Музыка: Ота Мортэнсэн, словы: Гельге Родэ | Музыка 1939, словы 1921 | |
«Верасьнёўскае неба такое сіняе» | Septembers himmel er så blå | Музыка: Ота Мортэнсэн, словы: Алекс Гарф | Музыка і словы 1949 | |
«Мы любім нашую краіну» | Vi elsker vort land | Музыка: Пэтэр Эразмус Лянге-Мюльлер/Shu-bi-dua, словы: Гольгер Драхман | Музыка 1887 і 1980, словы 1885 |
Папулярная рэдагаваць
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
Падборка з 12 песьняў: «Сьпеў музы», «Самы апошні танец», Pige træd varsomt, Å hvor jeg, ih, hvor jeg, uh hvor jeg vil, «У тваім кароткім жыцьці», Man binder os på mund og hånd, «Усе ходзяць колам і захапляюцца», Gå ud og gå en tur, «Ты забыўся», Titte til hinanden, «Краіна мрояў», «Пайшлі ў гай» |
Musens sang, Den allersidste dans, Pige træd varsomt, Åh, hvor jeg, ih, hvor jeg, uh, hvor jeg vil, I dit korte liv, Man binder os på mund og hånd, Alle går rundt og forelsker sig, Gå ud og gå en tur, Glemmer du, Titte til hinanden, Drømmeland, Gå med i lunden |
Кай Норман Андэрсэн | 1925—1959 | |
Залаты век дацкага джазу чч. 1—4 | Dansk guldalderjazz | Dansk Guldalderjazz | 1940—1949 | |
«Дзікая ружа» | The Savage Rose | The Savage Rose | 1968 | |
«Калі ласка» | Værsgo | Кім Лярсэн | 1973 | |
«Свантэвы баляды» | Svantes viser | Бэні Андэрсэн і Поўль Дысінг | 1973 | |
Live sådan | Live sådan | Gasolin’ | 1976 | Gasolin’ |
«Супэртанкер» | Supertanker (album) | Kliché | 1980 | |
Tidens tern | Tidens tern | Карстэн Валянтын Ёргенсэн | 1980 | |
«Зоркі ў пыл» | Stjerne til støv | Сэбастыян | 1981 | |
«Аўра» | Aura | Поле Мікельборг і Майлз Дэвіс | 1984—1985 | |
«Амаль шчасьлівы» | Nærmest lykkelig | tv·2 | 1988 |
12-ы пункт — гэта «Нявя́нучая анталёгія», складзеная з 12 твораў:
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Вуліца Салітуд» ў выкананьні Эльгі Вольгі Свэнсэн. | Solitudevej | Свэн Гульдмарк/Паэт | з Цыркавога рэвю(da) 1953 | |
Er du dus med himlens fugle у выкананьні Поўля Рэйкгарта. | Er du dus med himlens fugle | Свэн Гульдмарк & Эрык Лет | Зь фільму Vagabonderne på Bakkegården 1958 | |
«Танец ведзьмы» у выкананьні Ракель Растэні. | Heksedansen | Відар Санбэк & Пэтэр Мюнтэ — самотнік | 1960 | |
«Дзьве сьвечкі на стале» у выкананьні Ота Брандэнбурга | To lys på et bord | Б’ярнэ Гоер & Іда Фром | З Dansk Melodi Grand Prix, 1960 | |
«Танцавальная песьня» у выкананьні Грэты і Ёргена Інгмана. | Dansevise | Ота Гельге Франкер & Сэйр Вольмэр-Сэрэнсэн | З Dansk Melodi Grand Prix, 1963 | |
Duerne flyver у выкананьні Цэзара. | Duerne flyver | Бэнт Фабрыцыюс-Б’ерэ & Кляўс Рыфб’ерг | Зь фільму Jeg er sgu min egen, 1967 | |
«Пакуль я жыву» у выкананьні Джона Могенсэна. | Så længe jeg lever | Джон Могенсэн | Самотнік 1970, таксама на альбоме Джона Могенсэна: «John», 1973 | |
Smuk og dejlig у выкананьні Shit & Chanel. | Smuk og dejlig | Анэ Лінэт | З альбому «Shit & Chanel», 1975 | |
Under Bøgen у выкананьні Gnags. | Under bøgen | Пэтэр Андрэас Г’ерлюф Нільсэн/Gnags | З альбому «Er du hjemme i aften», 1977 | |
«Данія» у выкананьні Shu-bi-dua. | Danmark | Shu-bi-dua | З альбому «78’eren», 1978 | |
«Танец у сьвятле месяцу» у выкананьні Трынэ Дзюргальм & Moonlighters. | Danse i måneskin | Франс Бак & Пэр Нільсэн | З Dansk Melodi Grand Prix, 1987 | |
Kald det kærlighed у выкананьні Lars Lilholt Band. | Kald det kærlighed | Лярс Лільгальт | З Lars Lilholt Band: Портлэнд, 1986 |
Сцэнічнае мастацтва рэдагаваць
Камітэт па сцэнічным мастацтве паведаміў, што свой выбар спыніў на ўнікальных творах, якія сталі для свайго часу чымсьці нябачаным, але і да нашага часу ня страцілі актуальнасьці.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
«Епэ на Гары» | Jeppe på Bjerget | Людвіг Гольбэрг | 1722 | |
«Алядын» | Aladdin | Адам Эленшлегер | 1805 | |
«Сыльфіда» | Sylfiden | Аўгуст Бурнанвіль і Герман Сэвэрын Лёвэнскольд | 1836 | |
«У чатырох сьценах» | Indenfor murene | Генры Натансэн | 1912 | |
«Слова» | Ordet | Кай Мунк | 1932 | |
«Ганна Сафія Гэдвіг» | Anna Sophie Hedvig | К’ель Абэль | 1939 | |
Чатыры эстрадныя рэвю: «Нам затыкаюць рот і зьвязваюць рукі», «Школьныя таварышы», «Ліст да Булганіна», «Нумар пальца» |
Man binder os på mund og hånd, Skolekammerater, Brev til Bulganin, Fingernummeret |
Ліва Вэель, Келедрыкі, Освальд Гельмут, Дырк Пасэр |
1940, 1956, 1957, 1974 |
|
«Этуды» | Etudes | Гаральд Ляндэр і Кнудэ Рысагер | 1948 | |
«Урок» | Enetime | Флемінг Флінт і Жорж Дэлеру | 1963 | |
«Войска сьвятога Мікалая» | Julemandshæren | Solvognen | 1974 | |
«Sort Sol live», «Carlton og Wurst» | Sort Sol live, Carlton og Wurst | Sort Sol | 1986—1987 | |
«Маянэз» | Majonæse | Ес Ёрнсбо | 1988 |
Дзіцячы канон рэдагаваць
Камітэт зьявіўся спантанна ўжо пасьля пачатку працы іншых камітэтаў і абіраў кандыдатаў з аглядкай на сумежныя галіны мастацтва.
Назва | Арыгінальная назва | Аўтар | Дата стварэньня | Выява |
---|---|---|---|---|
Дзіцячая будаўнічая пляцоўка | Byggelegepladsen | Карл Тэадор Сэрэнсэн | 1931 | |
«Малыя сьпяваюць» | De små synger | Гунар Нюбарг-Енсэн (рэд.) | 1948 | |
«Пале адзін у сьвеце» | Palle alene i Verden | Астрыд Генінг-Енсэн | 1949 | |
«Дональд Дак і залаты шлем» | Anders And og den gyldne hjelm | Карл Баркс | 1954 | |
Высокае крэсла | Høj stol | Нана Дытцэль | 1955 | |
Канструктар Лега | Legoklods | Готфрэд Кірк Крыстыянсэн | 1958 | |
«Сілас і чорная кабыла» | Silas og den sorte hoppe | Сэсыль Бёдкер | 1967 | |
«Азбука Гальфдана» | Halfdans ABC | Гальфдан Расмусэн & Іб Спанг Ольсэн | 1967 | |
«Кай & Андрэа» | Kaj & Andrea | Катрын Гаўк-Фаўсбёль | з 1971 | |
«Добры нядзельны ранак» | Go' sønda' morn' | Аннэ Лінэт | 1980 | |
«Гумовы Тарзан» | Gummi Tarzan | Сёрэн Краг-Якабсэн | 1981 | |
«Шчаўкунок» | Nøddeknækkeren | Стэн Кёрнэр | 2003 |