Гірвіл (Гервел) — мужчынскае імя.

Garwil
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gero + Wilo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гервел
Зьвязаныя імёны Vilgar
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гірвіл»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гарвіл або Гервіла (Garwilus[1], *Gerwilo[2]) і Вілгар або Велгар (Vilgar, Welgar) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[5].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Кірвіль (Kirwil)[6] і Гірвіль (Girwil)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди дубиньские… Стан Кгирвиловичъ (1510 год)[8]; Ивашко Кгервелевичъ, пристав боярскии радуньскии (30 ліпеня 1523 году)[9]; Стась Кгервелевичъ з дому Кгервелевичъ (1567 год)[10].

Носьбіты рэдагаваць

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Гервелі.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 103.
  2. ^ Flöer M. Die Ortsnamen des Hochsauerlandkreises. — Bielefeld, 2013. S. 178.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 603, 1598.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 175.
  7. ^ Smoczyński W. Les Noms de famille polonais d’origine lituanienne // Proceedings of the Thirteenth International Congress of Onomastic Sciences, Cracow, August 21—25, 1978 / edited by Kazimierz Rymut. Vol. 2. — Kraków, 1982. P. 440.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 241—242.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 90.
  10. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 789.