Грыбная скала, якая таксама мае мальтыйскую назву Il-Ġebla tal-Ġeneral (Генэральская скала) — гэта маленькі астравок, утвораны 60 мэтровым масівам вапняка на ўваходзе ў бухту, разьмешчаную непадалёк ад Dwejra, на выспе Гоза, Мальтыйскага архіпэляга.

Грыбная скала, зьнята 25 сьнежня 2002

Каардынаты: 36°2′48.01″ пн. ш. 14°11′22.23″ у. д. / 36.0466694° пн. ш. 14.1895083° у. д. / 36.0466694; 14.1895083

Генэрал Мальтыйскага ордэна, відавочна, адкрыў рэдкую клубневую расьліну Fucus coccineus melitensis, па памылцы названае грыбом, якое расло на спадзістай вяршыні скалы. Гэтаму агідна пахкай расьліне прыпісваліся гаючыя ўласьцівасьці і рыцары выкарысталі яго як кроваспыняючы сродак для ран і лекі пры дызэнтэрыі. Расьліна было настолькі каштоўным, што яго нярэдка дарылі выбітным арыстакратам і наведвальнікам Мальтыйскіх выспаў. Вялікі магістр Мальтыйскага ордэна Мануэль Пінту дэ Фансэка (па-ангельску: Manuel Pinto de Fonseca) забараніў наведваньне скалы ў 1746 годзе (парушальнікі караліся трохгадовым зьняволеньнем на галерах Мальтыйскага ордэна), усталяваў сталую ахову і нават збудаваў хісткі будынак, тыпу сучаснай ліннай дарогі (кошык падвешаны да вяроўкі), якое злучае скалу з разьмешчаным у 50 мэтрах выспай Гоза. Пазьней стала ясна, што ўсе гэтыя высілкі былі ні да чаму, бо Fucus coccineus melitensis ня мае наогул ніякіх лекавых уласьцівасьцяў.

Грыбная скала, зьнята ў лютым 2007

У цяперашні час, Грыбная скала зьяўляецца прыродным заказнікам, але прыбярэжная зона адчыненая для купальшчыкаў і нырцоў. Грыбная скаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў