Гродгаўд (лац. Hrodgaudus; ? — 776) — апошні лянгабардзкі герцаг Фрыўлі (774—776).

Біяграфія рэдагаваць

У 776 годзе паўстаў супраць свайго гаспадара Карла Вялікага і, паводле некаторых звестак, абвясьціў сябе каралём[1]. Аднак Карла загадзя папярэдзіў пра паўстаньне папа Адрыян I, які лічыў, што рыхтуецца змова лянгабардаў і бізантыйцаў супраць франкаў. Карл хутка перайшоў Альпы і разграміў Гродгаўда. Ён адхіліў Гродгаўда ад улады і замяніў яго Маркарыем, а ў гарадох Фрыўлі паставіў франконскіх графаў.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Hartmann L. M. Geschichte Italiens im Mittelalter. Bd. II, Tl. 2. — Gotha, 1903. S. 283.