Гран-пры Эміліі-Раманьі

этап чэмпіянату сьвету Формулы-1

Гран-пры́ Эмі́ліі-Рама́ньні (па-італьянску: Gran Premio dell’Emilia-Romagna) — гонка Формулы-1 на міжнародным аўтадроме ў Імале (Эмілія-Раманьня, Італія). Ладзіцца з чэмпіянату сьвету 2020 року, хоць на гэтай трасе ўжо адбываліся Гран-пры Італіі ў 1980 року, а паміж 1981 і 2006 рокамі — Гран-пры Сан-Марына.

Гран-пры Эміліі-Раманьні
Аўтадром Энца і Дына Фэрары
(2020–2022, 2024)
( Італія)
Схема міжнароднага аўтадрому Энца і Дына Фэрары
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 3
Першая гонка 2020
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн (2)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул Рэйсінг (2)
Траса
Працягласьць кола 4,909 км
Працягласьць гонкі 309,049 км
Колькасьць колаў 63
2024
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола

Мінуўшчына рэдагаваць

Пачаткова Гран-пры Эміліі-Раманьні было ўведзенае ў 2020 року пасьля скасаваньня шматлікіх гонак сэзону з прычыны пандэміі каранавірусу і плянавалася аднаразовым. Першым уладальнікам першай стартавай пазыцыі стаў гоначнік Мэрсэдэсу Вальтэры Ботас, а гонку выйграў ягоны калега Льюіс Гэмілтан.

Узнаўленьню гонкі ў наступным сэзоне «паспрыяў» працяг пандэміі: Гран-пры ў Імале замяніла скасаванае Гран-пры Кітаю. У 2022 року тут адбыўся яшчэ і адзін з трох спрынтоў сэзону. А гонка 2023 року была скасаваная з прычыны залеваў і паводак, спрычыненых штормам Мінэрвай.

Пераможцы рэдагаваць

Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2020   Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2021   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2022   Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2023 Скасаванае Справаздача
Крыніца:[1]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Emilia Romagna GP ChicaneF1 Праверана 12 траўня 2024 г. Архіўная копія ад 12 траўня 2024 г.