Горх Фок (па-нямецку: Gorch Fock), сапраўднае імя Ёган Вільгельм Кінаў (па-нямецку: Johann Wilhelm Kinau) (22 жніўня 1880, Фінкенаў, цяпер раён Гамбургу — 31 траўня 1916) — нямецкі пісьменьнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры.

Горх Фок
Gorch Fock
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ёган Вільгельм Кінаў
Нарадзіўся 22 жніўня 1880
Фінкенвэрдер, Нямеччына
Памёр 31 траўня 1916
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік і паэт
Мова нямецкая
Значныя творы «Плыць неабходна!» (1912)

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і рыбака. Зь дзяцінства хацеў быць мараком, але вымушаны быў працаваць з 1904 году пісарам ў акіянскай параходнай лініі Гамбург-Амэрыка. У 15 год, пасьля школы яго паслалі вучыцца да дзядзі ў Брэмерхафэн, дзе ён павінен быў вучыцца прадпрымальніцтву. Пасьля гандлёвай школы ён працаваў канторшчыкам і бухгальтарам, а пазьней вярнуўся ў Гамбург і ўладкаваўся ў фірму па гандлі каляніяльнымі таварамі.

У гэты ж час зьявіліся ягоныя першыя творы пад псэўданімам Горх Фок. Свае апавяданьні («Шруленгіпер і Тунгенкніпер» (1911 год), «Хэйн Божы Вецер» (1911 год), «Вандроўнікі» (1914 год)) ён пісаў як літаратурнаю нямецкаю моваю, так і ніжненямецкім дыялектам. Пабачылі сьвет яго драмы: «Цылі Корс» (1914 год) і «Догербанк», а таксама зборнік «Зорка над морам» (пасьмяротна, 1918 год).

Сапраўдную вядомасьць яму прынёс напісаны ў 1912 годзе раман «Плыць неабходна!» («Seefahrt ist not!»), дзе апісана цяжкая і гераічная праца рыбакоў у далёкіх марах.

З пачаткам Першай сусьветнай вайны Ёган Кінаў пайшоў ваяваць. Ён служыў у 207-м Рэзэрвовым палку. Ваяваў у Сэрбіі і Расеі, потым у Бэйруце, удзельнічаў у бітве пад Вэрдэнам. У сакавіку 1916 году ён дамогся пераводу на флёт. Пісьменьнік трапіў на лёгкі крэйсэр «Вісбадэн». Удзельнічаў у Ютляндзкай бітве (Скагерацкі праліў), самай значнай марской бітве той вайны паміж нямецкім і ангельскім флётамі. 31 траўня «Вісбадэн» патрапіў пад абстрэл ангельскага лінейнага крэйсэра «Інвінсібл». Пісьменьнік загінуў разам з караблём і ўсёй камандай. Яго цела знайшлі ў жніўні 1916 году ў Vaderobod, на поўдзень ад Гётэборгу. Ён пахаваны на швэдзкім востраве Стэнсхольмэн разам зь іншымі нямецкімі і ангельскімі маракамі.

Творы рэдагаваць

  • 1910 Schullengrieper und Tungenkrieper
  • 1911 Hein Godenwind
  • 1913 Hamborger Janmaten
  • 1913 Seefahrt ist Not! (ISBN 3-499-14148-5)
  • 1914 Fahrensleute
  • 1914 Cilli Cohrs (драма)
  • 1914 Doggerbank (драма)
  • 1914-15 War poems in Plattdüütsch
  • 1918 (posthumously) Sterne überm Meer (пасьмяротныя запісы і паэмы)

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць