Герб Санкт-Пецярбургу

герб расейскага места

Герб Санкт-Пецярбургу — зьяўляецца сымбалем Санкт-Пецярбургу.

Герб Санкт-Пецярбургу

Апісаньне рэдагаваць

Герб Санкт-Пецярбургу ўяўляе сабою геральдычны чырвоны шчыт з выявай на яго поле двух срэбных якароў — марскога (наўскасяк зьлева направа ад гледача, лапамі ў верхнім левым ад гледача куту шчыта; мае дзьве лапы і папярочнаую дэталь на анкерштоку) і рачнога (наўскасяк справа налева ад гледача, лапамі ў верхнім правым ад гледача куту шчыта; мае чатыры лапы і пазбаўлены папярочнай дэталі на анкерштоку), пакладзеных накрыж, і на іх залатой скіпэтар з двухгаловым арлом.

Шчыт увянчаны імпэратарскай каронай з дзьвюма выходзячымі зь яе андрэеўскімі блакітнымі стужкамі. За шчытом два пакладзеных накрыж залатых, упрыгожаных дыямэнтамі і эмаллю расейскіх скіпэтра, злучаных андрэеўскай блакітнай стужкай.

Геральдычнае апісаньне герба Санкт-Пецярбургу абвяшчае:

У чырвоным поле залаты расейскі скіпэтар па-над двума перакуленымі срэбнымі якарамі марскога і рачнога, аб чатырох зубцах, накрыж. Шчыт увянчаны расейскай імпэратарскай каронай і пакладзены па-над двума расейскімі скіпэтрамі натуральнага колеру, злучаных стужкай Сьвятога Андрэя Першазваннага.

Гл. таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць