Генадзь Удавенка
Генадзь Ёсіфавіч Удавенка (22 чэрвеня 1931, Крывы Рог, УССР — 12 лютага 2013, Кіеў, Украіна) — украінскі дыплямат і палітык, народны дэпутат Украіны 3-га й 4-га скліканьняў. Быў міністрам замежных справаў Украіны, старшынёй Народнага Руху Ўкраіны (з 1999 па 2003 г.), 52-м прэзыдэнтам Генэральнай Асамблеі ААН, членам Савета прэзыдэнтаў Генэральнай Асамблеі ААН. Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН.
Генадзь Удавенка | |
Дата нараджэньня | 22 чэрвеня 1931[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 лютага 2013[1] (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, дыплямат |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Біяграфія рэдагаваць
Дзяцінства. Моладзь. Сям’я 22.06.1931 г. нар. (Крывы Рог); украінскі; бацька Ёсіп Пятровіч (1900-1978) — горны інжынер; маці Марыя Максымаўна (1888—1973) — хатняя гаспадыня; жонка Бутэнка Дзіна Рыгораўна — былы начальнік цяплічнага камбіната ВДНГ УССР; дачка Алена (1954) — навуковы супрацоўнік Кіева-Пячэрскага запаведніка.
адукацыя Кіеўскага ўнівэрсытэта ім Т. Шаўчэнка, факультэт міжнародных адносін (1954), гісторык-міжнароднік; асьпірантуру Ўкраінскага НДЗІ эканомікі й арганізацыі сельскай гаспадаркі (1958—1959).
Праца ў галіне сельскай гаспадаркі (1952—1959) 1952—1955 — сакратар міністра, сакратар калегіі Міністэрства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў УССР.
1955—1958 — загадчык («трыццацітысячнік»), калгаса ім. Дзяржынскага, пас Дамантаўка Сквірскага р-на Кіеўскай вобл.
1958—1959 — асьпірант Украінскага НДЗІ эканомікі й арганізацыі сельскай гаспадаркі, Кіеў.
- ^ а б Hennadij Udowenko // Munzinger Personen (ням.)