Гезімунд (лац. Ge(n)simundus; ? — па 430 або 440) — нобіль-остгот.

Біяграфія рэдагаваць

Невядомага паходжаньня, быў зяцем для дынастыі Амалаў. Атрымаў прапанова заняць гоцкі сталец, ад чаго адмовіўся на карысьць трох законных спадчыньнікаў, братоў Відыміра, Тэадаміра і Валаміра, якія былі яшчэ дзецьмі. Амалы высока ацанілі яго ўчынак[1].

Магчыма, атаясамліваецца з грутунскім нобілем Гезімундам[2].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Wolfram H. History of the Goths. — University of California Press, 1990. P. 253.
  2. ^ Martindale J. R., Jones A. H., Morris J. The prosopography of the later Roman Empire — Volume 2. A. D. 395—527. — Cambridge University Press, 1980. P. 510.