Гардар Сваварсон

швэдзкі вікінг, дасьледнік

Гардар Сваварсон (швэдз. Gardar Svavarsson) — вікінг родам з Швэцыі; быў першым скандынавам, які жыў у Ісьляндыі празь некалькі дзесяцігодзьдзяў па яе адкрыцьці вікінгам Надодам[1][2].

Біяграфія рэдагаваць

Паводле «Кнігі аб засяленьні Ісьляндыі» (ісьл. Landnámabók), валодаў землямі ў Зэляндыі (Данія). У час выправы да гэтага вострава (у 860-х гадох) патрапіў у шторм, які зьнёс яго карабель да ўсходняга ўзьбярэжжа Ісьляндыі. На беразе Дрыготкага фіёрду ў паўночнай частцы Ісьляндыі збудаваў дом і застаўся там на зіму.

Па вяртаньні дадому адкрытую ім зямлю сталі называць Востравам Гардара (Garðarshólmi).

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ferguson R. The Hammer and the Cross: A New History of the Vikings. — Penguin, 2009.
  2. ^ Johannesson G. T. The History of Iceland. — ABC-CLIO, 2013. P. 6.