Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскай вобласьці

Галоўная ўправа Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскае вобласьці — абласная ўправа Міністэрства фінансаў Беларусі.

Задачы рэдагаваць

  • парадкаваньне, кіраваньне ды ўзгадненьне фінансавай дзейнасьці ведамстваў вобласьці;
  • выкарыстаньне скарбу для павышэньня выніковасьці вытворчасьці ды дзяржаўных прыбыткаў;
  • распрацоўка прапановаў аб пазычаньні;
  • павышэньне выніковасьці падаткаабкладаньня;
  • прыцягненьне, выкарыстаньне й пагашэньне вонкавых дзяржаўных пазыкаў;
  • нагляд за захаваньнем зацікаўленасьцяў дзяржаўнага скарбу;
  • парадкаваньне гандлю каштоўнымі мэталамі й камянямі ды стварэньне іх запасу;
  • парадкаваньне распрацоўкі й вытворчасьці бясьпечных папераў;
  • нагляд за страхаваньнем;
  • ліцэнзаваньне й нагляд за выкананьнем выдадзеных дазволаў;
  • парадкаваньне рахункаводзтва й справаздачнасьці;
  • парадкаваньне й нагляд за выкананьнем заканадаўства аб аўдыце;
  • нагляд за выпускам, абаротам ды пагашэньнем каштоўных папераў.