Гагэнцолерн (замак)

Гагэнцолерн (па-нямецку: Burg Hohenzollern) — радавы замак нямецкай княскай дынастыі Гагэнцолернаў. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, прыкладна за 25 км на поўдзень ад Тубінгену. Кожны год яго наведваюць каля 300 000 турыстаў, што робіць яго другім па папулярнасьці замкам Нямеччыны пасьля Нойшванштайну.

Замак Гагэнцолерн
Замак Гагэнцолерн

Гісторыя рэдагаваць

Першы ўспамін пра замак Гагэнцолерн датуецца 1267 годам. У 1423 годзе замак быў цалкам разбураны, аднак ужо ў 1453 годзе на яго месцы быў пабудаваны другі замак. У часе Трыццацігадовай вайны быў захоплены вюртэмбэржцамі, затым належыў, пераважна, Габсбургам. У 1744—1745 гадах быў захоплены французамі, а пасьля 1798 году замак прыйшоў у заняпад. У XIX стагодзьдзі кронпрынц і будучы кароль Прусіі Фрыдрых Вільгэльм IV на хвалі рамантызму вырашыў зноў адбудаваць радавы замак сваіх продкаў, і ў 1850 годзе быў закладзены першы камень ужо трэцяга замку, будаўніцтва якога было завершанa ў 1867 годзе. У 1978 годзе замак моцна пацярпеў ад землятрусу: праца па яго рэстаўрацыі працягвалася да 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Вонкавыя спасылкi рэдагаваць

  Гагэнцолерн (замак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў