Віта́ль Лю́тыч (нарадзіўся 9 траўня 1992 году, Бяроза) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і беларускі клюб «Цмокі-Менск». Найлепшы баскетбаліст Беларусі 2018 году.

Віталь Лютыч
«Цмокі-Менск»
абаронца
Рост: 198 см
Вага: 90 кг
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 9 траўня 1992 (32 гады)
Бяроза,
Клюбная кар’ера

Кар’ера рэдагаваць

Пераможца рэгулярнага сэзону Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст кубку Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст Кубка Летувы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў (U-16, U-18, U-20). Быў уключаны ў другую сымбалічную зборную чэмпіянату Эўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па вэрсіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 году.

У сэзоне 2009—2010 гуляў за беларускі Віталюр-РДВАР. У сэзоне 2010—2011 за летувіскі АБРО-Унівэрсітэт Шаўлі. З 2010 па 2013 гады таксама граў за «Шаўлі» (Летува)[1].

У 2013 годзе заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск». У 2016-м форвард зьмяніў клюбную прапіску і перайшоў у эстонскі «Калеў», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. У матчах Адзінай Лігі ВТБ гулец адзначаўся 14,7 пунктамі і 3,8 падборамі ў сярэднім за 26,29 хвіліны на пляцоўцы.

Сэзон 2017/2018 правёў у краснаярскім «Енісеі». У 19 сустрэчах Лігі ВТБ набіраў у сярэднім 9,3 пункту і зьдзяйсьняў 2,5 падбору за 21,4 хвіліны на пляцоўцы.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Віталь Лютыч. Сайт «Цмокаў»

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць