Вінцэнт Лемеш

беларускі настаўнік, рэдактар
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лемеш.

Вінцэнт Лемеш (? — ?) — беларускі дзеяч, настаўнік.

Біяграфія рэдагаваць

У 1916 годзе скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. У Сярэдняй Літве ў сьнежні 1921 году быў рэдактарам аднадзёнкі «Голас праўды», якая заклікала беларускае насельніцтва Віленшчыны ня браць удзел у выбарах у Віленскі сойм.

Уваходзіў у склад 33 беларуска-летувіскіх дзеячоў, якіх польскія ўлады ў ноч з 19 на 20 студзеня 1922 году арыштавалі, а пасьля прымусова выселілі зь Вільні (Сярэдняя Літва).

Літаратура рэдагаваць

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007