Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/2 кастрычніка

Песьня пра зубра
Песьня пра зубра

2 кастрычніка:

  • 1187крыжацкі валадар Ерусаліма Баліян Ібэлін перадаў Саладыну ключы ад места
  • 1413 — складаньне Гарадзельскае уніі
  • 1511вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Рэчыцы частковае Магдэбурскае права
  • 1523 — выйшаў з друку зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра»
  • 1527Марбурскі дыспут паміж дзеячамі Рэфармацыі Мартынам Лютэрам і Ульрыхам Цьвінглі
  • 1928 — сьвяты Эскрыва дэ Балягер заснаваў Опус Дэі, міжнародную каталіцкую арганізацыю, якая навучае, што кожны можа быць сьвятым