Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/6. Заліўка фотак (праект команз)

Каб Ваш артыкул быў больш цікавы, Вы можаце дадаць у яго малюнак, відэа або гук. Уся інфармацыя ніжэй датычыцца ўсіх трох абазначаных тыпаў кантэнту.

Мэдыякантэнт можна дадаваць у кожным моўным разьдзеле Вікіпэдыі, але тады малюнак можна будзе ўжываць толькі ў тым моўным разьдзеле, у якім ён быў створаны.

Каб адзін і той жа файл выкарыстоўваць у розных моўных разьдзелах, трэба дадаць яго ў ВікіСховішча (Wikimedia Commons), разьмешчанае па адрасе commons.wikimedia.org (мова сайта — ангельская).

Як дадаць мэдыякантэнт у ВікіСховішча рэдагаваць

  • Калі Вы ўжо стварылі акаўнт у Вікіпэдыі, тады залагіньцеся ў Wikimedia Commons.
  • Націсьніце кнопку Upload.
  • Адкрыецца старонка з заўвагамі, як дзейнічаць, каб не парушыць аўтарскія правы на мэдыякантэнт. Прачытайце. Націсьніце Next.
  • Абярыце мэдыяфайл(ы) для запампоўваньня.
  • Пазначце аўтарскія правы на файлы.
  • Дадайце назву і апісаньне мэдыякантэнту, дадайце катэгорыі.
  • Мэдыя запампаванае! Нарэшце Вы можаце скапіяваць код вікі-разьметкі, каб дадаць файл у Ваш артыкул.

Заліцьцё выяў рэдагаваць

Як правільна зрабіць выяву рэдагаваць

Найбольш распаўсюджаныя памылкі:

  • Дрэнная якасьць выявы (ня бачная, расплываецца аб’ект).
  • Абрэзка значных дэталяў аб’екта.
  • Адцягваньне ўвагі ад аб’екта прысутнасьцю чалавечых асоб, жывёл ці іншых аб’ектаў.

Увага: выява перад запампоўкай не павінна ўтрымліваць ніякіх вадзяных знакаў. Пажадана запампоўваць выяву бяз штучна напісанага тэкста.

Як правільна даць назву файлу з выявай рэдагаваць

  • Лепей замест назвы файла Africa.png выкарыстоўваць больш дэталёвыя назвы, напрыклад, Africa political map Jan. 2012.png або такую Africa political map with red borders.png

Якія фарматы файлаў прыдатныя для выяваў рэдагаваць

  • Найбольш распаўсюжданыя і рэкамэндаваныя фарматы ў Вікіпэдыі: першы паводле папулярнасьці jpeg (самы кампактны) — 84%, png (зручны, калі ў вас празрыстая аснова, фон) — 7%, а трэці — svg (зручны для мапаў і лягатыпаў) — 5%. Але магчымыя й іншыя незапатэнтаваныя фарматы: pdf, tiff, ogg, djvu і іншыя.
Увага! У Вікіпэдыі нельга выкарыстоўваць запатэнтаваныя фарматы кшталту: MP3, AAC, WMA, MPEG і большасьць AVI.
Калі Вы маеце кантэнт у непрымальным фармаце, пераканвэртуйце файл у вольны фармат.

Якія памеры файлаў аптымальныя для выяваў рэдагаваць

  • Рэкамэндаваны максімальны памер заладкаванага файла на Wikimedia Commons — 100 мэгабайтаў (выключныя выпадкі 1 гігабайт), але, напрыклад, малюнак лепей за ўсё рабіць да мэгабайту з памерамі, прыдатнымі для прагляду аб’екта і значных дэталяў на ім.

Парады па апісаньні выявы рэдагаваць

  • Абавязковыя палі:
    • Апісаньне (Description): Кароткае апісаньне зместу вашага фота (падзея, дата, дзейныя асобы). Можна спаслацца на артыкул, куды будзеце дадаваць сваё фота/гук/відэа. Апісаньне на ангельскай мове вельмі пажадана.
    • Месца, дзе ўзялі (Source): Імя стваральніка або дакладны URL, дзе фота было ўзята (пажадана шлях менавіта да малюнка). Калі фота ўзята з кнігі (часопіса), пажадана пазначыць аўтара кнігі, ISBN, назву і дату выданьня.
    • Аўтар (Author): Пазначаць у любым выпадку.
    • Дазвол (Permission): Які закон або дакумэнт дазваляе выкарыстаньне матэрыялу.
    • Дата (Date): Поўная дата лепей, чым проста год.

Як дадаць чужы малюнак рэдагаваць

  • Неабходна атрымаць дазвол. Рэкамэндуецца выкарыстоўваць пісьмовую форму дазволу, якую даслаць на адрас: permissions-commons@wikimedia.org Пажадана з адрасу аўтара, або ўлучыце яго ў копію ліста.
    Кароткая спасылка на прыклад: Вікіпэдыя:Запыт дазволаў на выкарыстаньне
  • Калі будзеце працаваць не з уласнымі выявамі, варта:
    • Распавесьці аўтару, што такое Вікіпэдыя.
    • Пазначыць малюнак, які Вы жадаеце разьмясьціць (са спасылкай).
    • Пазначыць, дзе Вы хочаце разьмясьціць малюнак (са спасылкай).
    • Запытаць дазвол на разьмяшчэньне выявы пад умовамі грамадзкага набытку або вольнай ліцэнзіі, напрыклад, Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International
    • На старонцы выявы пазначыць імя аўтара, а таксама спасылку, адкуль узята фота.
    • Аддзячыць уладальніка выявы  

Прыклады:

 НЕ ЗЬМЯШЧАЙЦЕ Ў ВІКІПЭДЫЮ ВЫЯВЫ, АЎТАРСТВА І ЎМОВЫ РАСПАЎСЮДЖАНЬНЯ ЯКІХ ВЫ НЯ ВЕДАЕЦЕ!

Устаўка малюнкаў рэдагаваць

Код генэруецца пасьля заліўкі выявы:

[[Файл:Белы наліў.jpg|значак|Так выглядаюць звычайныя беларускія яблыкі.]]

і дадаецца самастойна ў патрэбнае месца артыкула.

Таксама можна дадаць выяву праз панэль рэдагаваньня артыкула, якая месьціцца над асноўным полем уводу інфармацыі.

Назва файла бярэцца з загалоўку на старонцы прагляда файла.

Пасьля Файл:Белы наліў.jpg можна сьмела дадаваць праз рэдактар.

Пачытаць болей пра даданьне малюнка.

Устаўка галерэі рэдагаваць

Дзеля дадаваньня галерэі неабходна выкарыстаць адмысловы тэг

<gallery>

, а таксама назвы файлаў выяваў зь Wikimedia Commons.

Прыклад:

<gallery>
Файл:Wiki.png|Подпіс 1
Файл:Wiki.png|Подпіс 2
</gallery>

Гэты тэг магчыма ўводзіць самому або праз графічны рэжым (абіраць у мэню рэдагаваньня).

 
Як дадаць галерэю празь візуальны рэдактар.

Чытаць болей пра галерэі.

Пошук фота, відэа, аўдыё для Вашага артыкула рэдагаваць

 Перш за ўсё рабіце свае малюнкі.
  1. Шукайце малюнкі, якія знаходзяцца ў грамадзкім набытку (public domain) або выкарыстоўваюць вольныя ліцэнзіі (напрыклад, Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0) у Сеціве.
  2. Шукайце малюнкі на дзяржаўных і ўрадавых сайтах.
  3. Шукайце малюнкі ў Вікіпэдыі ў адпаведных артыкулах на іншых мовах або заходзьце на Wikimedia Commons і корпайцеся там.
  4. Матывуйце іншых Вікі-рэдактараў дапамагчы Вам.

Калі не знайшлі малюнак, але вельмі хочацца, пастаўце заглушку. Гэта будзе сыгналам для іншых вікіжыхароў дапамагчы пашукаць, або распачніце на старонцы абмеркаваньня тэму пошуку малюнка.