Вячаслаў Аляксандравіч Малафееў (па-расейску: Вячеслав Александрович Малафеев; нарадзіўся 4 сакавіка 1979 году, Ленінград, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі.

Вячаслаў Малафееў
Вячаслаў Малафееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 сакавіка 1979 (45 гадоў)
Ленінград, СССР
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазыцыя брамнік
Моладзевыя клюбы
1997—2001 Спартак Тамбоў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—2016 Зэніт 322 (0)
Зборныя
2003—2012 Расея 29 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Малафееў дэбютаваў у матчы супраць ўладзікаўкаскай «Аланіі», пасьля таго, як Раман Беразоўскі быў выдалены за абразу ў адрас судзьдзі. Аднак скарыстацца шанцам стаць першым нумарам Малафееў ня здолеў. Тым ня менш, менавіта з гэтага часу Вячаслава сталі выклікаць у алімпійскую зборную Расеі, за якую ён упершыню згуляў супраць Армэніі 4 верасьня 1999 году.

У 2003 годзе Малафееў разам з «Зэнітам» заняў другое месца ў чэмпіянаце, атрымаўшы прыз «Брамнік году» імя Льва Яшына й трапіў у сьпіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі. Два раўнацэнныя брамнікі «Зэніту», Каміл Чантафальскі й Малафееў, стала змагаліся за месца ў асноўным складзе. У 2005 годзе, зарабіўшы выдаленьне ў кубкавым матчы супраць ЦСКА, Вячаслаў надоўга стаў другім брамнікам. У сваю чаргу, у пачатку 2006 году Чантафальскі быў выдалены ў матчы Кубка УЭФА супраць «Русэнборгу», і Малафееў у выніку згуляў у тым годзе 36 гульняў, прапусьціўшы ў іх 30 мячоў і зноўку трапіўшы ў сьпіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату.

У наступным годзе ў каманды не было ярка выяўленага першага нумару. Малафееў згуляў 24 гульні, прапусьціў 27 мячоў, заваяваў залатыя мэдалі чэмпіянату й стаў «брамнікам году»[1].

Міжнародная рэдагаваць

З 2000 году Вячаслаў прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Расеі. У лістападзе 2003 году Вячаслаў згуляў свой ​​першы матч за зборную Расеі, калі Расея праводзіла другую стыкавую гульню супраць зборнай Ўэйлзу.

Дасягненьні рэдагаваць

Клюбныя рэдагаваць

Зэніт

Міжнародныя рэдагаваць

Расея

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

Вячаслаў зьяўляецца ўдаўцом, ягоная жонка Марына Малафеева, былы прадпрымальнік, загінула ў аўтамабільнай аварыі 17 сакавіка 2011 году. Разам з Марынай у Вячаслава маюцца двое дзяцей — дачка Ксенія (2003) і сын Максім (2006).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Вячаслаў Малафееўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў