Вячаслаў Лявіцкі

украінскі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца

Вячаслаў Лявіцкі (па-ўкраінску: В'ячеслав Андрійович Левицький, нар. 6 сакавіка 1988, Кіеў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца. Кандыдат філялягічных навук (з 2012 г.)

Вячаслаў Лявіцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 сакавіка 1988(1988-03-06) (36 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў Інстытут філялёгіі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі (2009) і асьпірантуру пры ім (2012). Кандыдат філялягічных навук (з 2012 г.).

Выпускнік Школы польскага права пры факультэце права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту (Рэспубліка Польшча; 2021).

Навуковы рэдактар разьдзелу «старажытная і новая ўкраінская літаратура і Шаўчэнка» у «Шаўчэнкаўскай энцыкляпэдыі» у 6 тамах (Інстытут літаратуры ім. Т. Г. Шаўчэнка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны; 2012—2015).

Сфэра навуковых інтарэсаў: Кіеўскі тэкст і сэміётыка прасторы, інтэртэкстуальнасьць, тэксталёгія, мітапаэтыка, вершазнаўства, камунікацыя ў публічным кіраваньні.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Горад фарбаў», «ранішнія кінакадры» і «Long Play»(выйшла ў 2022 годзе ў сэрыі «Зона Авідзія»).

Актыўны папулярызатар сучаснай беларускай літаратуры, у тым ліку суперакладчык на ўкраінскую мову паэтычнага зборніка Андрэя Хадановіча «Беларускі мужчына» і анталёгіі сучаснага беларускага апавяданьня «Як рыба аб лёд». Пераклаў шэраг твораў Уладзімера Караткевіча, Міхася Стральцова, а таксама Альгерда Бахарэвіча, Крысьціны Бандурынай, Веры Бурлак, Зьмітра Вішнёва, Лявона Вольскага, Вольгі Гронскай, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Віктара Жыбуля, Артура Камароўскага, Насты Кудасавай, Віктара Лупасіна, Уладзя Лянкевіча, Сержа Мінскевіча, Антона Рудака, Міхася Скоблы, Юлі Цімафеевай і іншых.

Бібліяграфія рэдагаваць

Літаратура пра аўтара рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць