Выгошча

рака ў Беларусі

Выго́шча — рака ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца за 3 км на ўсход ад вёскі Данілевічы, упадае ўва Убарць каля вёскі Баравое.

Рака
Выгошча
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Данілевічы
Вусьце Убарць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 79 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 107