Воінь (Вогінь, польск. Wohyń) — вёска ў Польшчы, на рацэ Півоні. Цэнтар сельскай гміны Радзынскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад Радзына і за 58 км на поўнач ад Любліна.

Воінь
лац. Vojiń
польск. Wohyń
Касьцёл Сьвятой Ганны
Касьцёл Сьвятой Ганны
Герб Воіня
Першыя згадкі: 1282
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Радзынскі
Гміна: Воінь
Плошча:
  • 178 км²
Насельніцтва: 2017 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-310
Нумарны знак: LRA
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′0.0″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. / 51.75° пн. ш. 22.783306° у. д. / 51.75; 22.783306Каардынаты: 51°45′0.0″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. / 51.75° пн. ш. 22.783306° у. д. / 51.75; 22.783306
Воінь на мапе Польшчы
Воінь
Воінь
Воінь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://wohyn.home.pl/j15/

Воінь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны каля мяжы з Малой Польшчай. Да нашага часу тут захаваліся драўляная капліца Сьвятога Язэпа і мураваны касьцёл Сьвятой Ганны, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Воінь (Воін) датуецца 1282 годам. 26 ліпеня 1531 году вялікі князь Жыгімонт Стары надаў месту Магдэбурскае права. У 1537 годзе тут, відаць, збудавалі царкву. 17 чэрвеня 1555 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў месту герб «у чырвоным полі чорны рак»[1].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Воінь увайшоў у Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Места было цэнтрам ключу. У 1661 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў пляц царкве ў Воіні. У 1794 годзе згарэў драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воінь апынуўся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, у Радзынскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. У 1817 годзе Воінскае войтаўства налічвала 17 будынкаў, агулам у месьце было 228 будынкаў (у 1864 годзе — 264). У 1844 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. У 1881 годзе пажар зьнішчыў 100 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воінь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Воінь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе места занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Воінь занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2480 чал.; 1864 год — 2145 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 2017 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

 
Капліца Сьвятога Язэпа

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1844)
  • Могілкі старыя хрысьціянскія з капліцай Сьвятога Язэпа (XVIII ст.)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 139.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 736.

Літаратура рэдагаваць