Вольшына

рака ў Беларусі

Вольшына, Мяштоўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Зальвянкі (басэйн Нёману). Цячэ ў Зэльвенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 10 км[1]. Плошча вадазбору 44 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5‰.

Рака
Вольшына
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Задвор'я
Вусьце Зальвянка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 10 км

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Межырэч.

Пачынаецца каля вёскі Задвор'я, упадае ў Зэльвенскае вадасховішча насупраць вёскі Навасёлкаў. Цячэ паўднёва-ўсходнімі схіламі Ваўкавыскага ўзвышша[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Общая характеристика речной сети Гродненской области (рас.)
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 487.

Літаратура рэдагаваць