Вольга Шутава

беларуская сьпявачка

Вольга Паўлаўна Шу́тава (15 лютага 1944, в. Загародная, Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць — 26 лістапада 1999) — беларуская сьпявачка (альт). Заслужаная артыстка БССР (1973).

Вольга Шутава
Дата нараджэньня 15 лютага 1944(1944-02-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 лістапада 1999(1999-11-26) (55 гадоў)
Месца вучобы
Занятак сьпявачка
Месца працы
Вакал альт[d]
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

Скончыла ў 1972 годзе Ўсерасейскую творчую майстэрню эстраднага мастацтва ў Маскве. Творчы шлях пачала ў мастацкай самадзейнасьці. У 1968—1996 гадах салістка Беларускай філярмоніі. Яе творчасьці ўласьцівы задушэўнасьць у перадачы эмацыйнага зьместу песень, у тым ліку народных. У рэпэртуары пераважалі творы беларускіх і расейскіх кампазытараў, беларускія народныя песьні.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць