Волчас

рака ў Беларусі

Во́лчас, Во́ўчыца — рака ў Амсьціслаўскім, Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Агульная даўжыня 80 км, у Крычаўскім раёне 47 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Рака
Волчас
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Доўгавічы
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 80 км
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Пачынаецца з балота на паўночным усхдзе ад вёскі Доўгавічы (Амсьціслаўскі раён). Рэчышча ў межах Крычаўскага раёну прыроднае. Мае прытокі — Любавічка і ручай (вёска Вародзькава), працягласьць якога 6 км[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 103

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 103