Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва

Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва (па-нямецку: Universität für Musik und darstellende Kunst Wien) — найбуйнейшая кансэрваторыя Аўстрыі, разьмешчаная ў Вене. Ва ўнівэрсытэце навучаецца каля 3000 вучняў.

Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтва
па-нямецку: Universität für Musik und darstellende Kunst Wien
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1819 і 1817[1]
Рэктар Ulrike Sych[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ASEAN European Academic University Network[d][3] і Austrian Academic Library Consortium[d][4]
Вэб-сайт mdw.ac.at (ням.)​ (анг.)

Пытаньне аб стварэньні ў Вене кансэрваторыі на ўзор Парыскае кансэрваторыі быў упершыню пастаўлена ў 1808 г. У 1812 годзе, было створана Таварыства аматараў музыкі[a], адной з галоўных задач якога, «самай прыгожай і самай важнай мэтай», абвяшчалася заснаваньне кансэрваторыі. Годам пазьней быў створаны камітэт па арганізацыі Венскае кансэрваторыі; нарэшце, ў 1817 годзе атрымалася стварыць пеўчую школу пад вярхоўным кіраўніцтвам Антоніё Сальеры, — для запрашэньня выкладчыкаў-інструмэнталістаў не хапала сродкаў. Толькі ў 1819 г. запрашэньне скрыпача-віртуоза, у будучыні выдатнага музычнага настаўніка, Ёзэфа Бёма дазволіла адкрыць першую інструмэнтальную клясу і зрабіць, такім чынам, першы крок да пераўтварэньня пеўчай школы ў сапраўдную кансэрваторыю[5]. На працягу ўсяго 19 стагодзьдзя кансэрваторыя існавала на правах прыватнай ініцыятывы, дасягнуўшы да 1890-х гадоў выдатных маштабаў (да 1000 вучняў). У 1909 г. кансэрваторыя была ўзятая пад царскую апеку і стала называцца Каралеўскаю і царскаю Акадэміяю музыкі і выканальніцкага мастацтва [b]. З устанаўленьнем рэспублікі ў 1919 г. Акадэмія стала называцца Дзяржаўнай, ў 1970 г. была пераназваная ў Вышэйшую школу музыкі і выканальніцкага мастацтва, а ў 1998 г. ператворана ва ўнівэрсытэт. З 1928 г. ў складзе Акадэміі працуюць аддзяленьні тэатральных актораў і музычнай пэдагогікі.

Вядомыя выкладчыкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Па-нямецку: "Gesellschaft der Musikfreunde".
  2. ^ Па-нямецку: "k.k. Akademie für Musik und darstellende Kunst".

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Венскі ўнівэрсытэт музыкі і выканальніцкага мастацтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў