Ваўчкі трохпадзеленыя

Ваўчкі́ трохпадзе́леныя (па-лацінску: Bídens tripartíta) — адналетняя травяністая расьліна роду Ваўчкі (Bidens) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Ваўчкі трохпадзеленыя
Агульны выгляд квітнеючай расьліны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадАстракветныя
СямействаАстравыя
РодВаўчкі
ВідВаўчкі трохпадзеленыя
Бінамінальная намэнклятура
Bídens tripartíta

Батанічнае апісаньне рэдагаваць

 
Батанічнае аздабленьне кнігі О. В. Тамэ, «Флёра Нямеччыны, Аўстрыі, Швайцарыі», 1885
 
Суквецьце ваўчкоў трохпадзеленых
 
Bidens tripartita

Невысокая расьліна 20-70 см з прамастаячым фіялетава-бурым ці брусьнелым сьцеблам. Сьцябло голае альбо зьлёгку апушанае, адгаліноўваецца амаль ад асновы; галіны супраціўныя.

Лісьце на кароткіх чаранках, трохпадзеленае, з зубчастымі долямі, канцовая доля буйнейшая за бакавыя; верхняе лісьце суцэльнае, буйназубчастае.

Кветкі ў прамастаячых кошычках на канцы сьцябла й галінак; кожны кошычак агарнуты падвойнай абгорткай. Вонкавая абгортка складаецца з 5-8 лісьцепадобных лісьцікаў, падоўжаных, коратка завостраных, якія перавышаюць кошычак. Унутраная абгортка ўяўляе сабою брусьнелыя, прыпнутыя лісьцікі.

Квітнее ў ліпені — жніўні.

Хімічны склад рэдагаваць

Выкарыстаньне рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Зьбіткоўскі І. Ваўчкі трыдзельныя. Bidens triparfitus L. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 8—9 (11—12). — С. 29.
  • Лекарственные растения / Под ред. Маниной Л. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 184. — 340 с. — 55 000 ас.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць