Васіль Петручук
Васіль Петручук (23 жніўня 1926, в. Грабавец Гайнаўскага павета Беластоцкага ваяводзтва — 19 студзеня 2019[1][2][3], Беласток) — беларускі пісьменьнік.
Васіль Петручук | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 жніўня 1926 |
Памёр | 19 студзеня 2019 (92 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1975 па 2019 |
Дэбют | 1975 |
Узнагароды |
Жыцьцё рэдагаваць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1943—1944 гг. рабіў парабкам у вёсцы Елянка. Пасьля Другой сусьветнай вайны служыў у Корпусе ўнутранай бясьпекі Польшчы, ваяваў з УПА, быў паранены. Займаўся на курсах разьведчыкаў (Уроцлаў, 1950—1951). Рабіў у Варшаве (1951—1960). Вучыўся ў школе контрвыведкі (Легіянова, 1960—1961). Зноў рабіў у Варшаве. Скончыў эканамічны тэхнікум (1961). У 1962 г. пераведзены ў Беласток. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа». Кандыдат у сябры Саюза польскіх літаратараў з 1987 г.
Узнагароджаны наступнымі ўзнагародамі:
- польскімі ордэнамі:
- Кавалерскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы,
- Залатым Крыжам заслугі,
- Крыжам партызанскім,
- Сярэбраным Крыжам заслугі,
- мэдалямі, савецкім ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1988). У польскім друку выступае з 1961 г. Першае апавяданьне на беларускай мове надрукаваў у 1975 г. (газета «Ніва»).
Пахаваны на праваслаўных могілках у раёне Дайліды ў Беластоку.
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Васіль Петручук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў