Варлынка

рака ў Беларусі

Варлы́нка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Поні (басэйн Дняпра). Даўжыня 14 км, Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Рака
Варлынка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пугачова
Вусьце Поня
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 14 км
Плошча басэйну 82 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Пугачова, вусьце за 2 км на поўнач ад вёскі Юхнаўка. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 88

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 88